2 траўня 2024, Чацвер, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Радзе створаная кааліцыя «Еўрапейскі выбар»

У Радзе створаная кааліцыя «Еўрапейскі выбар»

Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны, в.а. кіраўніка дзяржавы Аляксандр Турчынаў абвясціў аб стварэнні ў Вярхоўнай Радзе Украіны кааліцыі.

«У адпаведнасці з арт. 83 Канстытуцыі Украіны , афіцыйна абвяшчаю, што 27 лютага была створаная і зарэгістраваная ў апараце Вярхоўнай Радзе кааліцыя «Еўрапейскі выбар», - сказаў ён падчас пасяджэння ў чацвер, адзначыўшы, што ў кааліцыю ўвайшло 250 дэпутатаў.

Па словах спікера, у кааліцыю ўвайшлі фракцыі «Батькивщина», «УДАР», «Свабода», групы «Эканамічнае развіццё», «Суверэнная еўрапейская Украіна» і іншыя народныя дэпутаты, піша сайт delo.ua.

Акрамя таго, Турчынаў адзначыў, што колькасць дэпутатаў у кааліцыі будзе павялічвацца.

Фота: Reuters

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках