2 траўня 2024, Чацвер, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі «Інтэрфакс» адмовіўся лічыць Януковіча прэзідэнтам

1
Украінскі «Інтэрфакс» адмовіўся лічыць Януковіча прэзідэнтам

Агенцтва «Інтэрфакс-Украіна» заявіла, што не падзяляе пазіцыю галаўнога офіса ў Маскве, які працягвае называць Януковіча прэзідэнтам Украіны.

«Інтэрфакс-Украіна» ў адпаведнасці з украінскім заканадаўствам устрымліваецца ад згадкі Віктара Януковіча як прэзідэнта Украіны», - гаворыцца на сайце агенцтва.

Гаворка ідзе пра сённяшнюю заяву Януковіча, якая была перададзеная па каналах «Інтэрфакса». У навіне пад загалоўкам «Януковіч папрасіў Расею аб абароне» Віктар Януковіч названы прэзідэнтам Украіны, пры гэтым адзначаецца, што апазіцыя абвясціла, што ён самаўхіліўся. У «Інтэрфакс-Украіна» адзначылі, што не маюць дачынення да гэтай навіны, і што яна была выпушчаная расейскім прадстаўніцтвам, піша Lenta.ru.

Віктар Януковіч быў адпраўлены ў адстаўку з пасады прэзідэнта Украіны рашэннем Вярхоўнай Рады ад 22 лютага. Паўнамоцтвы прэзідэнта былі перададзеныя спікеру парламента Аляксандру Турчынаву. Выбары новага прэзідэнта былі прызначаныя на 25 траўня.

Віктар Януковіч у адказ заявіў аб дзяржаўным перавароце, а днём 27 лютага выступіў з заявай аб тым, што па-ранейшаму лічыць сябе кіраўніком Украіны, а ўсе рашэнні Вярхоўнай Рады з'яўляюцца нелегітымнымі. Ён таксама распавёў, што папрасіў расейскія ўлады забяспечыць яго бяспеку ад дзеянняў «экстрэмістаў».

Да адхілення Януковіча прывялі масавыя пратэсты, якія пачаліся на Украіне ў лістападзе 2013 года. На плошчы Незалежнасці у Кіеве быў разбіты апазіцыйны лагер, які ўлады не раз спрабавалі разагнаць. У самую актыўную фазу супрацьстаянне ўвайшло 18-20 лютага, калі ў выніку ўзброеных сутыкненняў паміж паліцыяй і прысутнымі загінула каля 80 чалавек. Януковіч пакінуў сваю рэзідэнцыю пад Кіевам і з'ехаў адтуль у Харкаў, а потым у Данецк, адкуль паспрабаваў вылецець за мяжу.

Дзе зараз знаходзіцца Януковіч, па-ранейшаму дакладна невядома. Увечары 26 лютага агенцтва РБК паведаміла, што адхілены ад улады прэзідэнт знаходзіцца ў Падмаскоўі. Генпракуратура Украіны абвясціла Януковіча ў міжнародны вышук па падазрэнні ў масавых забойствах удзельнікаў антыўрадавых акцый.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках