3 траўня 2024, Пятніца, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія знішчальнікі патрулююць мяжу з Украінай

Расейскія знішчальнікі патрулююць мяжу з Украінай

Расейскія знішчальнікі пачалі пастаяннае патруляванне паветранай прасторы ў прымежных раёнах 27 лютага.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення прэс-службы і інфармацыі Мінабароны Расеі, якое паступіла ў KM.RU.

Самалёты знішчальнай авіяцыі Заходняй ваеннай акругі праводзяць дазор у рамках праверкі баявой гатоўнасці, якая была ініцыяваная вярхоўным галоўнакамандуючым УС Уладзімірам Пуціным. Баявое дзяжурства па ахове паветранай прасторы Расеі праходзіць ва ўзмоцненым рэжыме.

Лётчыкі адпрацоўваюць элементы дазапраўкі знішчальнікаў у паветры самалётамі Іл-78. З моманту атрымання сігналу на прывядзенне ў вышэйшыя ступені гатоўнасці авіяцыя перадыслакавалася на аператыўныя прыгранічныя аэрадромы. Да праверкі прыцягнулі каля 150 тысяч вайскоўцаў розных відаў войскаў Заходняй і Цэнтральнай акругаў, а таксама да 90 самалётаў і звыш 120 верталётаў, 880 танкаў і 80 караблёў і судоў.

Указ аб раптоўнай праверцы паступіў ад прэзідэнта Расеі ў 14 гадзін 26 лютага. Плануецца, што яна завершыцца 3 сакавіка, а бліжэйшыя трое сутак вайскоўцы будуць праводзіць вучэнні на заходняй мяжы краіны.

Экстраны дазор праходзіць на фоне падзей, якія адбываюцца ў Крыме: днём раней каля будынка Вярхоўнага Савета сабраліся ад сямі да 20 тысяч чалавек, сярод якіх былі праціўнікі і прыхільнікі новай улады ва Украіне. Крымскія татары, якія выступаюць на баку актывістаў Еўрамайдана, патрабавалі неўмяшання расейскага боку ва ўнутрыпалітычны канфлікт, у той час як удзельнікі прарасейскага мітынгу хочуць захавання крымскага парламента ў ранейшым складзе і выступаюць за далучэнне аўтаноміі да РФ.

Генерал арміі і міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што мабілізацыя войскаў «па вялікім рахунку не звязаная з падзеямі ва Украіне», аднак мясцовыя СМІ ўспрынялі тое, што адбываецца, як рэакцыю на беспарадкі ў Крыме. У сваю чаргу дзяржсакратар ЗША Джон Кэры перасцярог расейскія ўлады ад ваеннай інтэрвенцыі, заявіўшы пра магчымасць падобных дзеянняў.

У ноч на 27 лютага ўзброеныя людзі захапілі будынкі парламента і Савета міністраў Крыма ў Сімферопалі.

Фота Jim Newton з сайта airliners.net

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках