3 траўня 2024, Пятніца, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскі «Беркут» збунтаваўся

4
Крымскі «Беркут» збунтаваўся

Народны дэпутат ад «Батьківщины» Генадзь Маскаль заяўляе, што байцы крымскага «Беркута» паднялі бунт.

Пра гэта паведамляе прэс-служба дэпутата.

«Беркут» узбунтаваўся. Перакрыў два ўезды - на Чангар, і другі ўезд перакрыў з боку Армянска», - сказаў дэпутат.

Гэта крымскі, севастопальскі «Беркут» і шэраг «беркутаўцаў», якія былі не згодныя з рашэннем, якое зрабіў Арсэн Авакаў, заўважыў Маскаль.

Таксама ён удакладніў, што «беркутаўцы» ўзброеныя кулямётамі і гранатамётамі.

«У той жа час у захопленых будынках Вярхоўнай Рады Крыма і Савета міністраў АРК, па маёй інфармацыі, знаходзіцца да ста чалавек, якія ўзброеныя самымі сучаснымі відамі зброі, у тым ліку вытворчасці нямецкай фірмы Хеклер і Кох, а перыметр замінаваны па схеме Шнур-4. У вокны выстаўленыя кулямёты. Паводле маёй інфармацыі, большасць з узброеных асоб - крымчане, акрамя таго, там могуць быць і байцы расфармаванага «Беркута», якія вельмі добра разбіраюцца ў тактыцы вядзення баявых дзеянняў», - заявіў Маскаль.

Ён таксама адзначыў, што гэтыя пазіцыі байцы «Беркута» занялі ноччу, «разам з тымі, хто займаў дом урада Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Вярхоўнай рады Крыма».

Нагадаем, будынак крымскага Парламента і Урад Крыма рана раніцай у чацвер захопленыя невядомымі ўзброенымі людзьмі, без апазнавальных знакаў. Як паведаміў супрацоўнік прэс-цэнтра крымскага парламента, невядомыя людзі ўварваліся ў будынак, знялі ахову і праніклі ўнутр. Над будынкамі вывешаныя сцягі Расеі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках