2 траўня 2024, Чацвер, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцанюк абраны прэм'ер-міністрам Украіны (Відэа)

Вярхоўная Рада прызначыла лідара фракцыі «Батькивщина» прэм'ер-міністрам Украіны.

16:43 Вярхоўная Рада пасля галасавання за праграму ўрада абвясціла перапынак у сваёй працы да 10.00 пятніцы, 28 лютага.

16:36 Склад новага Кабінета міністраў

першы-віцэ-прэм'ер - міністр Украіны Віталь Ярэма;

віцэ-прэм'ер міністр Уладзімір Гройсман;

віцэ-прэм'ер міністр Аляксандр Сыч;

міністр Кабінета міністраў Астап Семерак;

міністр аграрнай палітыкі і харчавання Ігар Швайка;

міністр унутраных спраў Арсэн Авакаў;

міністр культуры Яўген Нішчук;

міністр моладзі і спорту Дзмітрый Булатаў;

міністр адукацыі і навукі Сяргей Квіт;

міністр сацыяльнай палітыкі Людміла Дзянісава;

міністр фінансаў Аляксандр Шлапак;

міністр экалогіі і прыродных рэсурсаў Андрэй Мохнік;

міністр эканамічнага развіцця і гандлю Павел Шарамета;

міністр паліва і энергетыкі Юрый Продан;

міністр юстыцыі Павел Пятрэнка;

міністр аховы здароўя Алег Мусій;

міністр інфраструктуры Леанід Касцючэнка.

16:23 Члены новага складу Кабінета міністраў Украіны прынялі прысягу на вернасць народу Украіны. Прысягу зачытаў прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк.

16:20 Арсэна Авакава зацвердзілі кіраўніком МУС. Міністрам культуры стаў «голас Майдана» Яўген Нішчук.

16:11 Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк прадставіў склад новага Кабінета міністраў. Спіс членаў урада ён абвясціў на пасяджэнні Вярхоўнай Рады.

16:10 Вярхоўная Рада звольніла з пасадаў пакінутых міністраў Кабміна Мікалая Азарава.

Народныя дэпутаты Украіны падтрымалі пастанову №4300 аб звальненні ад выканання абавязкаў міністраў папярэдняга складу Кабінета міністраў. За адпаведнае рашэнне прагаласавалі 358 народных дэпутатаў.

15:59 Народныя дэпутаты Украіны ўхвалілі кандыдатуру лідара фракцыі «Батькивщина» Арсенія Яцанюка на пасаду прэм'ер-міністра Украіны. За адпаведнае рашэнне прагаласавалі 371 народны дэпутат.

В.а. Прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў тут жа падпісаў прызначэнне Яцанюка на пасаду прэм'ера і прапанаваў яму заняць месца ва ўрадавай ложы Вярхоўнай Рады Украіны.

Цяпер Яцанюк як кіраўнік урада павінен унесці ў Вярхоўную Раду Украіны на зацвярджэнне новы склад Кабінета міністраў Украіны, паведамляе РБК.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках