3 траўня 2024, Пятніца, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме спынены рух аўтобусаў

У Крыме спынены рух аўтобусаў

Рух спынены ў мэтах бяспекі грамадзян да заканчэння перамоўнага працэсу з захопнікамі адмінбудынкаў Сімферопаля.

Рэспубліканскі камітэт Крыма па транспарце і сувязі прыпыніў рух аўтобусаў міжгародняга і прыгараднага транспарту, сазлучанага з Сімферопалем, паведаміла ў чацвер, 26 лютага, інтэрнэт-выданне«Крым. Комментарии».

Акрамя таго, у крымскай сталіцы часткова спынены рух гарадскога транспарту.

«Гэта тычыцца ўсіх маршрутаў, сазлучаных з Сімферопалем. У мэтах бяспекі грамадзян рух спынены да заканчэння перамоўнага працэсу. Але, на жаль, пакуль невядома, калі гэта скончыцца», - сказалі ў Рэскамітэце.

У чацвер 26 лютага, пад раніцу невядомыя са зброяй захапілі будынкі ўрада і парламента Крыма. Кіраўнік Меджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў паведаміў, што да цэнтра Сімферопаля рухаецца каля 50 бронетранспарцёраў. Пазней высветлілася, што БТРы належаць Чарнаморскаму флоту РФ.

Раней паведамлялася, што прэзідыум Вярхоўнай Рады АР Крыма выступіў са зваротам да жыхароў аўтаноміі аб правядзенні агульнакрымскага рэферэндума па пытанні ўдасканалення статусу аўтаноміі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках