2 траўня 2024, Чацвер, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У дэпутатаў крымскага парламента няма кворуму

1
У дэпутатаў крымскага парламента няма кворуму

Дэпутаты ВС Крыма не могуць сабраць кворум для разгляду пытання аб правядзенні рэферэндуму.

Дэпутаты ВС Крыма, якія прыйшлі на пазачарговую сесію для разгляду пытання аб правядзенні Усекрымскага рэферэндуму «Аб пашырэнні паўнамоцтваў АРК», не могуць сабраць кворум. Пра гэта «Цэнтру журналісцкіх расследаванняў» паведаміла крыніца ў крымскім парламенце.

Больш падрабязную інфармацыю даведацца пакуль не ўдаецца, паколькі ўзброеныя людзі, якія захапілі будынак, пры ўваходзе забралі ў дэпутатаў усе сродкі сувязі. Журналістаў у будынак не пускаюць.

Нагадаем, што 27 лютага каля 5:50 невядомыя асобы захапілі будынак урада і парламента Крыма. Нязначныя сілы супрацоўнікаў праваахоўных органаў атачылі будынак урада і парламента Крыма.

Над будынкам Вярхоўнай Рады Крыма невядомыя вывесілі сцяг Расеі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках