2 траўня 2024, Чацвер, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Пентагона параіў Расеі пазбягаць двухсэнсоўных крокаў

1
Кіраўнік Пентагона параіў Расеі пазбягаць двухсэнсоўных крокаў

Міністр абароны ЗША Чак Хэйгел заклікаў Расею пазбягаць крокаў, якія «могуць быць няправільна расцэненыя».

Па словах кіраўніка Пентагона, ён «пільна сочыць за вучэннямі расейскіх войскаў каля мяжы з Украінай», піша Lenta.ru.

Сваю заяву Хэйгел зрабіў у чацвер, 27 лютага, па выніках сустрэчы міністраў абароны краін НАТА ў Брусэлі, перадае Associated Press. Яна прагучала на наступны дзень пасля таго, як па загадзе прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў войсках Заходняй і Цэнтральнай ваенных акругаў была распачатая праверка боегатоўнасці.

На вучэнні адрэагаваў міністр абароны Велікабрытаніі Філіп Хаманд, які паабяцаў сачыць за імі. Не кажучы, ці лічыць ён манеўры падрыхтоўкай да ўварвання на Украіну, Хаманд заклікаў даць украінцам самім вызначыць сваю будучыню.

Па словах расейскага міністра абароны Сяргея Шойгу, які выступіў у сераду, ніякай сувязі паміж вучэннямі і падзеямі на Украіне шукаць не варта. Ён падкрэсліў, што рэгіёны, дзе праходзяць манеўры, мяжуюць і з іншымі замежнымі дзяржавамі. Чакаецца, што яны будуць працягвацца 26-27 лютага, а затым з 28 лютага па 3 сакавіка.

Між тым ў чацвер, 27 лютага, з'явілася інфармацыя аб тым, што на вуліцы Сімферопаля выехалі расейскія бронетранспарцёры. Гэта адбылося пасля таго, як органы ўлады Крыма захапілі невядомыя людзі, як мяркуецца, прадстаўнікі «самаабароны рускамоўных грамадзян Крыма». Паведамлялася, што БТРы нібыта з'явіліся ў горадзе ў рамках вучэнняў Чарнаморскага флоту. Пасля таго як іх пакінулі работнікі ДАІ, баявыя машыны вярнуліся ў зваротным кірунку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках