3 траўня 2024, Пятніца, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жанна Фрыске не можа перамяшчацца, але ідзе на папраўку

3
Жанна Фрыске не можа перамяшчацца, але ідзе на папраўку

Расейская спявачка Жанна Фрыске час ад часу выязджае на прагулку ў інваліднай калясцы.

Жанна Фрыске працягвае лячыць пухліну мозгу хіміятэрапіяй. Стан спявачкі патроху паляпшаецца, але нядаўна ў спявачкі ўзніклі цяжкасці з самастойным перамяшчэннем. У Фрыске адняліся ногі і ёй цяжка хадзіць, таму яна вымушаная перамяшчацца ў інваліднай калясцы.

Дактары не абяцаюць хуткай змены сітуацыі, але адзначаюць, што стан спявачкі паступова паляпшаецца, піша БелТА.

Тым часам у твітэры Сяргея Дыброва з'явілася паведамленне: «Сябры! Па маёй інсайдэрскай інфармацыі, Жанна Фрыске пайшла на папраўку! Дзякуй Богу і нашым малітвам!». Сам Дзіброў абвяргае, што гэта быў яго запіс, і ўжо звязаўся з кіраўніцтвам мікраблогу, каб высветліць, хто ад яго імя апублікаваў інфармацыю.

Хоць паведамленне Дзмітрыя Дыброва і было няпэўным, лекары ўпэўненыя ў добрым зыходзе хваробы. Па самых адважных здагадках спявачка вернецца да нармальнага жыцця праз год-паўтара.

З-за агрэсіўнай хіміятэрапіі спявачка пакутуе ад ацёкаў і моцна змянілася ў твары. Яе нават перастаў пазнаваць сын Платон. Спявачка засмучаная, але верыць, што зможа перамагчы хваробу.

Навіны аб хваробе Жанны Фрыске з'явіліся ў студзені. Лекары дыягнаставалі пухліну мозгу - гліабластому IV стадыі. У цяперашні час спявачка лечыцца ў лепшых лекараў у Нью-Йорку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках