3 траўня 2024, Пятніца, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент скасаваў візы для малдаван

3
Еўрапарламент скасаваў візы для малдаван

Еўрапейскі парламент прагаласаваў за скасаванне візавага рэжыму для грамадзян Малдовы ў краіны Шэнгенскага пагаднення.

Як паведаміла «Інтэрфаксу» прэс-служба Міністэрства замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы, пастанова была прынятая аднагалосна на пасяджэнні Еўрапарламента ў чацвер у Страсбургу.

Паводле паведамлення, у красавіку пастанова Еўрапарламента будзе разглядацца на Радзе ЕЗ. Пастанова ўвойдзе ў дзеянне на працягу 20 дзён пасля публікацыі.

Старшыня Камітэта Еўрапарламента ў пытаннях грамадзянскіх свабод юстыцыі і ўнутраных спраў Таня Фаён, якая пабывала ў канцы студзеня ў Кішынёве, сказала, што бязвізавы рэжым для грамадзян Малдовы ў краіны Еўразвязу можа ўвайсці ў дзеянне ўжо з 1 ліпеня 2014 года.

Бязвізавы рэжым будзе дзейнічаць для грамадзян Малдовы з усімі краінамі Шэнгенскага пагаднення, у тым ліку тымі, хто не з'яўляецца чальцамі ЕЗ- Нарвегію, Швайцарыю і Ліхтэнштэйн. Таксама, грамадзяне Малдовы змогуць ездзіць без візаў у Румынію, Балгарыю і Кіпр, якія з'яўляюцца кандыдатамі ў Шэнген. У той жа час, бязвізавы рэжым не будзе дзейнічаць для краін ЕЗ, якія не ўваходзяць у шэнгенскае пагадненне - Вялікабрытанію, Паўночную Ірландыю і Данію.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках