2 траўня 2024, Чацвер, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жывую трансляцыю ўручэння «Оскара» беларусам не пакажуць

2

Штогадовая кінапрэмія «Оскар» адбудзецца ў Лос-Анджэлесе ўжо ў гэтыя выходныя - 2 сакавіка.

Праўда, жывую трансляцыю ніводзін беларускі тэлеканал не пакажа - глядзець давядзецца ў запісе ў панядзелак вечарам і толькі на ОНТ.

«У гэтым годзе права на трансляцыю 86-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» выкупіў наш тэлеканал. У ЗША ўручэнне «Оскара» пройдзе ў нядзелю, мы яе пакажам ў панядзелак, 3 сакавіка», - распавялі «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе тэлеканала ОНТ. «Ніякіх паўтораў не будзе», - дадалі там.

Паглядзець, якому фільму дастанецца адная з галоўных кінаўзнагарод, на ОНТ можна будзе а 22.05.

Як паведамлялася раней, у гэтым годзе на прэмію «Найлепшы фільм» намінаваныя кінастужкі «12 гадоў рабства», « Афёра па-амерыканску», «Воўк з Уол-стрыт», «Гравітацыя», «Даласкі клуб пакупнікоў», «Капітан Філіпс», «Небраска», «Яна», «Філамена».

А вось за статуэтку за найлепшую мужчынскую ролю пазмагаюцца Леанарда ДыКапрыё, Чыветэл Эджыафор, Брус Дзёрн, Мэцью МакКонахі і Крысціян Бэйл. На прэмію за найлепшую жаночую ролю прэтэндуюць Сандра Балок, Мэрыл Стрып, Кейт Бланшэт, Джудзі Дэнч, а таксама Эмі Адамс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках