2 траўня 2024, Чацвер, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На менскага «мінёра» завялі крымінальную справу

10
На менскага «мінёра» завялі крымінальную справу

У дачыненні да мужчыны, праз якога стала менскае метро, распачалі крымінальную справу.

Праваахоўныя органы прадаўжаюць разгляд паводле факту ўчорашняга НЗ у метрапалітэне. Управай Следчага камітэта Менску распачатая крымінальная справа (пра загадзя ілжывым паведамленні пра небяспеку) у дачыненні да жыхара Менскай вобласці 1979 года нараджэння. Учора яго затрымалі «па гарачых слядах», адрэагаваўшы на сігнал пільнай сталічнай студэнткі.

Версія, агучаная напярэдадні КДБ і міліцыяй, гучыць так: да супрацоўніка УУС аховы Менскага метрапалітэна падышла студэнтка і распавяла, што яе ўвагу прыцягнуў тэкст SMS аднаго з пасажыраў. У ім ён паведамляў аб планах учыніць выбух. Але ці было гэта паведамленне каму-небудзь адпраўлена?

- Знаходзячыся ў вагоне электрацягніка метро, мужчына адправіў з мабільнага тэлефона паведамленне аб наяўнасці ў яго выбуховага прыстасавання і намеры яго падарваць, - распавялі onliner.by ў Следчым камітэце. - Падазраваны быў затрыманы, а інфармацыя аб існаванні выбуховага прыстасавання не пацвердзілася.

Каму мужчына адпраўляў SMS, пакуль не выдаецца.

На час святочных імпрэзаў праца метро спынялася, быў выдзелены дадатковы наземны грамадскі транспарт, нагадалі ў СК. Цяпер «Менсктранс» і «Менскі метрапалітэн» ацэньваюць суму шкоды, прычыненай у выніку незапланаванай змены працы гарадскога пасажырскага транспарту. У выпадку, калі віна падазраванага будзе ўстаноўленая, яму давядзецца раскашэліцца.

- З затрыманым цяпер працуюць следчыя. высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, у тым ліку і матывы ўчынку падазраванага. Паводле вынікаў работы, якая праводзіцца будзе дадзеная канчатковая прававая ацэнка ягоным дзеянням, - дадалі ў Следчым камітэце.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках