2 траўня 2024, Чацвер, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захоплены парламент Крыму абвясціў аб рэферэндуме

38
Захоплены парламент Крыму абвясціў аб рэферэндуме

Парламент адправіў у адстаўку ўрад Крыма і прызначыў правядзенне рэферэндуму.

Яго хочуць правесці 25 траўня 2014 года, піша «Інтэрфакс».

Адпаведная пастанова была прынятая ў чацвер, 27 лютага, на пазачарговым пленарным пасяджэнні Вярхоўнага Савета Крыма, паведаміла начальніца інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення сакратарыята Вярхоўнага Савета Крыма Вольга Сульнікава.

У адпаведнасці з пастановай, крымскі парламент прыняў пастанову правесці 25 траўня 2014 года рэферэндум, на які будзе вынесена пытанне: «Аўтаномная Рэспубліка Крым валодае дзяржаўнай самастойнасцю і ўваходзіць у склад Украіны на аснове дамоўленасцяў і пагадненняў» (так ці не).

Гэтай жа пастановай прэзідыума крымскага парламента даручана распрацаваць і зацвердзіць парадак і арганізацыю правядзення рэферэндуму.

Напярэдадні ля будынка парламента Крыму адбываліся сутычкі паміж двума мітынгамі - прыхільнікаў і праціўнікаў новай улады ў Кіеве, людзі, якія падтрымліваюць Расею, хочуць далучэння Крыма да РФ, крымскія татары выступілі за цэласнасць Украіны.

У чацвер раніцай, 27 лютага, невядомыя захапілі будынак Вярхоўнай Рады АР Крым і Савета Міністраў аўтаноміі. Над будынкамі вывесілі расейскія сцягі. Адкрыта крымінальная вытворчасць паводле факта захопу ў Крыме будынкаў Вярхоўнай Рады і Савета Міністраў, артыкул - «тэрарыстычны акт».

Фота: AP

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках