3 траўня 2024, Пятніца, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Раcеі назваў Януковіча прэзідэнтам

14
МЗС Раcеі назваў Януковіча прэзідэнтам

Масква абвінаваціла ўкраінскія ўлады ў парушэнні дамоўленасцяў з былым прэзідэнтам.

Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Расеі аб становішчы ва Украіне.

«Баявікі да гэтага часу не здалі зброю, не вызвалілі адміністрацыйныя будынкі, аб'яўляюць аб намеры «навесці парадак» ва ўсіх рэгіёнах Украіны. Гучаць пагрозы фізічнай расправы, як падкрэслена ў сённяшняй заяве прэзідэнта В.Ф.Януковіча», - гаворыцца ў заяве.

Расейскія дыпламаты нагадваюць, што не выконваецца дамоўленасць з Віктарам Януковічам аб стварэнні ўраду нацыянальнага адзінства і аб сумесным расследаванні актаў гвалту на Майдане.

«Замест гэтага, як было заяўлена на Майдане, ствараецца «ўрад пераможцаў», у які ўключаны прадстаўнікі нацыянал-экстрэмістаў».

«Неабходна спыніць умяшальніцтва ў справы царквы, апаганьванне праваслаўных храмаў, мемарыялаў у гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія вызвалілі Украіну ад фашызму, і іншых помнікаў», - раіць МЗС Расеі.

Абурэнне расейскага боку выклікае адмена закона «Аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі», заклікі да абмежавання дзейнасці шэрагу партый і СМІ.

Расея гатовая супрацоўнічаць з дзяржавамі ЕЗ у развязанні палітычнага крызісу ва Украіне пры ўмове выканання пагаднення ад 21 лютага. Для гэтага трэба ўлічваць інтарэсы ўсяго ўкраінскага народа і ўсіх партнёраў Украіны, уключаючы Расею, правесці канстытуцыйную рэформу з улікам усіх рэгіёнаў і палітычных сіл.

Таксама МЗС Расеі абурана заявамі генеральнага сакратара НАТА аб магчымым сяброўстве Украіны ў гэтай арганізацыі, якое не з'яўляецца прыярытэтнай задачай, але ўсё ж разглядаецца ім як магчымае. У Расеі патрабуюць ад новага кіраўніцтва і партнёраў Украіны паважаць пазаблокавы статус Украіны.

Нагадаем, 21 лютага Віктар Януковіч падпісаў з лідарамі апазіцыі пагадненне аб урэгуляванні палітычнага крызісу, якое прадугледжвала стварэнне ўрада нацыянальнага адзінства, канстытуцыйную рэформу і датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ў снежні 2014 годзе. Аднак вечарам таго ж дня Януковіч збег са сталіцы ў невядомым кірунку, яго месца знаходжання да гэтага часу не ўстаноўлена. Улада перайшла да прадстаўнікоў апазіцыі, а большасць членаў Партыі рэгіёнаў адмежаваліся ад персоны былога прэзідэнта і ганаровага лідара партыі па сумяшчальніцтве.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках