2 траўня 2024, Чацвер, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч правядзе прэс-канферэнцыю ў Растове-на-Доне

9
Януковіч правядзе прэс-канферэнцыю ў Растове-на-Доне

Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч у пятніцу, 28 лютага, правядзе прэс-канферэнцыю ў Растове-на-Доне.

Пра гэта ў чацвер паведамляе РІА Новости са спасылкай на асяроддзе адхіленага прэзідэнта Украіны. Мерапрыемства пройдзе ў пяць гадзін вечара. Месца правядзення будзе абвешчана дадаткова.

Раней у чацвер Януковіч папрасіў у Расеі абароны ад дзеянняў «экстрэмістаў», якія захапілі ўладу ў краіне, і гэтая просьба, паводле звестак ананімнай крыніцы ва ўладных структурах РФ, была задаволеная. Пры гэтым месца знаходжання Януковіча да гэтага часу невядома.

Віктар Януковіч на мінулым тыдні, у разгар супрацьстаяння з апазіцыяй, пакінуў Кіеў. Вярхоўная Рада, якая перайшла пад кантроль апазіцыянераў, прагаласавала за яго адхіленне ад пасады, спаслаўшыся на тое, што кіраўнік дзяржавы нібыта «самаўхіліўся ад выканання абавязкаў». Дэпутаты прызначылі датэрміновыя выбары прэзідэнта (іх плануецца правесці ў траўні), а пасля даручылі новаму спікеру Рады (ім стаў адзін з лідараў «Бацькаўшчыны» Аляксандр Турчынаў) выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы, піша Lenta.ru.

Пастанова аб адхіленні Януковіча была прынятая ў абыход канстытуцыйнай працэдуры імпічменту, прадугледжанай артыкулам 111 асноўнага закона. Канстытуцыя прадугледжвае і добраахвотную адстаўку прэзідэнта, аднак пра яе, згодна з артыкулам 109, ён павінен асабіста абвясціць на пасяджэнні парламента (у гэтым выпадку гэтага зроблена не было). Сам Януковіч у відэазвароце, з якім ён выступіў 22 лютага ў Харкаве, назваў пастанову Рады незаконнай.

Пазней паведамлялася, што Януковіч прыбыў у Данецк, адкуль спрабаваў вылецець самалётам у невядомым кірунку, аднак быў спынены памежнікамі. Затым распаўсюдзілася інфармацыя, што адхілены ад улады прэзідэнт знаходзіцца ў Крыме.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках