3 траўня 2024, Пятніца, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады падманулі дольнікаў ГЦ «Імпульс»

10

У Менску дзясяткі дольнікаў пратэставалі супраць продажу часткі будынка гандлёвага цэнтра «Імпульс», пабудаванай за іх кошт.

«За грошы дольнікаў пабудаваныя памяшканні. У той жа час яны выстаўлены на продаж як маёмасць, якая належыць Менскаму вытворчаму аб’яднанню вылічальнай тэхнікі. Мы лічым, што нашы правы парушаны», - заявіў БелаПАН адзін з дольнікаў.

Пісьмовы зварот да Лукашэнкі быў складзены на сустрэчы 27 лютага. На ёй было блізу сотні дольнікаў. Яны таксама падпісалі звароты да кіраўнікоў Камітэта дзяржкантролю, Следчага камітэта, Генеральнай пракуратуры, Менгарвыканкама, Дзяржкамітэта па маёмасці, Міністэрства прамысловасці.

Прыбудова да ГЦ «Імпульс» ужо абсталявана гандлёвымі боксамі. Будаўніцтва праходзіла за кошт блізу 180 дольнікаў - фізічных і юрыдычных асоб. Тэрміны здачы неаднаразова пераносілі, аднак на гэты момант, са слоў дольнікаў, будаўнічыя работы завершаны.

Распараджэннем Лукашэнкі ад 22 студзеня 2014 ААТ «МВАВТ», якая з'яўляецца ўласніцай новага будынка, было загадана прадаць гэты будынак на аўкцыёне 27 сакавіка. У адказ на зварот дольнікаў арганізацыя заявіла, што не мае намеру вяртаць ім укладзеныя сродкі, паколькі пастанова аб аўкцыёне з'явілася следствам форс-мажора, а менавіта пастановы беларускага дыктатара.

Як паведамілі незадаволеныя дольнікі, генеральны дырэктар ААТ «МВАВТ» не ідзе з імі на кантакт.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках