2 траўня 2024, Чацвер, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітволь: Януковічу купілі дом у Барвісе за $52 мільёны

17
Мітволь: Януковічу купілі дом у Барвісе за $52 мільёны

Былы прэзідэнт Украіны, са слоў расейскага палітыка, ужо быў у ім.

«Група ўкраінскіх грамадзян» купіла дом у падмаскоўнай Барвісе за 52 млн даляраў, паведаміў РБК старшыня цэнтральнага савета партыі «Альянс зялёных - Народная партыя» Алег Мітволь. Са слоў палітыка, напярэдадні ў гэтым доме бачылі зрынутага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, піша РБК.

«З учорашняга дня там з'явіўся новы жыхар пад аховай. Ён увечары гуляў па сцяжынках і адчуваў сябе як дома», - сказаў Мітволь. «Гэты падмаскоўны дом прадаваўся за 52 млн больш за год, і ніхто яго не купляў. Учора прыехалі грамадзяне з украінскімі пашпартамі і, не таргуючыся, купілі яго», - дадаў палітык.

Ён развіў тэму ў сваім мікраблогу ў Twitter: «Януковіч цяпер жыхар Падмаскоўя...І надвор'е кіеўскае...Пасёлак Барвіха, які быў выведзены з клінічнага санаторыя. Можам павіншаваць нашых украінскіх братоў-бежанцаў з набыццём учора дома ў пасёлку Барвіха за 52 млн даляраў. Рублёўцы слава».

У адказ на здзіўленыя каментары некаторых карыстальнікаў Мітволь заўважыў, што пасёлак Барвіха - «самы дарагі ў Маскоўскай вобласці». «Дом не маглі прадаць год. І вось...Думаю, прадавец удзячны Майдану», - дадаў ён.

«Быў скандал з вывядзеннем зямлі з тэрыторыі санаторыя. Зараз пасёлак прыватны, а раней ён быў часткай санаторыя Кіраўніцтва справамі прэзідэнта», - нагадаў Мітволь.

У 2001 годзе частка федэральных зямель падмаскоўных санаторыяў «Барвіха» і «Жукаўка» былі аддадзеныя прыватным фірмам. ТАА «Кантры-Про» атрымала 99 га зямель клінічнага санаторыя «Барвіха» па нарматыўнай цане ў 54 млн 450 тысяч рублёў. Кампанія выкарыстала зямлю пад будаўніцтва катэджаў.

Кіраўнік Распрыроданадзора Мітволь у 2007 годзе звярнуўся ў Генпракуратуру, адзначыўшы, што рынкавы кошт гэтай зямлі - амаль 52 млн руб. Таксама ён заяўляў, што гэтыя землі не падлягаюць раздзяржаўленню і прыватызацыі.

Афіцыйнага пацверджання інфармацыі аб тым, што для Януковіча быў набыты дом у Барвісе, РБК пакуль не атрымаў.

Паводле звестак крыніцы зараз зрынуты прэзідэнт Украіны знаходзіцца ў падмаскоўнай Барвісе, дзе размешчаны ФГБУ «Клінічны санаторый» Барвіха» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Расеі. Генпракуратура Украіны сцвярджае, што тэрыторыю Украіны Януковіч не пакідаў.

Фота: ktovmedicine.ru

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках