3 траўня 2024, Пятніца, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кітаі пабудуюць гатэль у форме арганічнай клеткі

3

Кітайскія архітэктары працягваюць здзіўляць свет.

Спецыялісты бюро Graft Lab Architects і Penda Design House аб'ядналі намаганні ў працы над сумесным праектам гатэля Myrtle Garden у кітайскім Сян’яне. Будынак арганічнай формы часткова ўпісаны ў схіл пагорка і размесціцца ў найбуйнейшым міртавым садзе на тэрыторыі Азіі, паведамляе сайт architector.ua.

Гармонія паміж прыродай і архітэктурай прасочваецца ў форме пабудовы - яна выканана ў выглядзе арганічнай клеткі.

З поўначы гатэль ідэальна ўпісваецца ў навакольны ландшафт і адкрываецца на поўдзень і маляўнічыя віды возера. Унутраная праграма структуры на цокальным узроўні падзяляецца на рэстаран, зону адпачынку і дзелавыя прасторы. Арыентацыя гатэля Myrtle Garden дазваляе атрымаць максімум натуральнага святла для ўнутраных прастораў і дастатковай вентыляцыі. Акрамя таго, на даху прадугледжаны сістэмы збору і захоўвання дажджавой вады для другаснага яе выкарыстання ў гаспадарчых патрэбах і для паліву саду.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках