2 траўня 2024, Чацвер, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мінсктранс» уводзіць новы тарыф

31
«Мінсктранс» уводзіць новы тарыф

Будуць праязныя на 5, 10, 20, 30, 40, 50 і 60 паездак.

З сакавіка пачнецца продаж праязных квіткоў на пэўную колькасць паездак (першы час гэта будзе актуальна толькі для трамваяў і метро). Іх можна будзе залічыць на смарт-карту, якая павінна стаць адзіным электронным праязным ўжо да чэмпіянату свету ў хакеі, паведамілі ў onliner.by ў СП ЗАТ «Міжнародны дзелавы альянс».

- Гэта будуць квіткі на 5, 10, 20, 30, 40, 50 і 60 паездак. Пастанова ўжо прайшла ўзгадненне ў Менгарвыканкаме, - удакладнілі там.

Іх кошт будзе залежаць ад колькасці паездак:

- На 5 паездак - 14 тысяч 700 рублёў;

- На 10 - 28 тысяч 500 рублёў;

- На 20 - 55 тысяч 800 рублёў;

- На 30 - 81 тысяча 900 рублёў;

- На 40 - 106 тысяч 800 рублёў;

- На 50 - 130 тысяч 500 рублёў;

- На 60 паездак - 153 тысячы рублёў.

- Гэтыя паездкі будуць заносіцца на смарт-карту ў спецыялізаваных кіёсках агенцтва «Мінсктранс». Закладны кошт карты складае 12 тысяч рублёў, гэта разавы плацёж, - дапоўнілі ў СП ЗАТ «Міжнародны дзелавы альянс».

- Важны момант: паездкі будуць сапраўдныя цягам 60 дзён з моманту продажу, потым яны «згараць», - адзначылі там.

Увядзенне новага тарыфу абумоўлена пастановай Менскага гарадскога выканаўчага камітэта №279.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках