3 траўня 2024, Пятніца, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заяву ад імя Януковіча распаўсюдзіў Крэмль

51
Заяву ад імя Януковіча распаўсюдзіў Крэмль

Паведамленне ад імя экс-прэзідэнта Украіны распаўсюдзіла прэс-служба прэзідэнта Расейскай Федэрацыі.

Пра гэта паведаміў УНІАН са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй.

«Сёння праз «пул» з Крамля прыйшло паведамленне ад імя Януковіча», - сказаў суразмоўца агенцтва. Паводле ягоных слоў, у гэтым лісце таксама паведамлялася, што ўлады Расеі задаволілі просьбу былога прэзідэнта Украіны забяспечыць ягоную асабістую бяспеку.

Сёння расейскія агенцтвы апублікавалі заяву Януковіча, у якой ён заявіў, што па-ранейшаму ўважае сябе за законнага прэзідэнтам краіны.

«Я Віктар Фёдаравіч Януковіч, звяртаюся да народу Украіны. Па-ранейшаму лічу сябе законным кіраўніком Украінскага дзяржавы, абраным на аснове свабоднага волевыяўлення ўкраінскіх грамадзян. Не магу быць абыякавым да трагічных падзей на маёй радзіме,мяркую, што падпісанае мною і лідарамі ўкраінскай апазіцыі ў прысутнасці паважаных заходніх партнёраў пагадненне аб урэгуляванні крызісу на Украіне 21 лютага 2014 не выкананае, на вуліцах многіх гарадоў нашай краіны разгул экстрэмізму, у мой адрас, на адрас маіх паплечнікаў гучаць пагрозы фізічнай расправы», - гаворыцца ў ім.

Нагадаем, у суботу Вярхоўная Рада прыняла пастанову аб адхіленні Віктара Януковіча ад выканання канстытуцыйных абавязкаў прэзідэнта краіны і прызначыла датэрміновыя прэзідэнцкія выбары на 25 траўня 2014 года. У адказ ён заявіў, што застаецца законна абраным кіраўніком дзяржавы і ў адстаўку сыходзіць не збіраецца, а ўсё, што адбываецца ў краіне ён назваў дзяржаўным пераваротам.

Дзяржпамежслужба Украіны паведаміла, што ён, як і многія іншыя чыноўнікі, спрабаваў пакінуць тэрыторыю краіны. Пазней з'явіліся паведамленні аб тым, што былы прэзідэнт хаваецца ў Крыме.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках