3 траўня 2024, Пятніца, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

1.200 працоўных звольніліся з АўтаВАЗа

10
1.200 працоўных звольніліся з АўтаВАЗа

Не менш за 1,2 тысяч працоўных ААТ «АўтаВАЗ» звольніліся з працы і яшчэ ад 600 да 800 пакінуць яго на працягу сакавіка.

Пра гэта паведаміў журналістам старшыня прафсаюзу Сяргей Зайцаў, паведамляе Расейская служба BBC.

Пастанова аб звальненні на вядучым расейскім аўтамабільным заводзе была прынятая пасля доўгіх і напружаных перамоваў паміж бакамі.

«Яшчэ 300-400 чалавек перадпенсійнага ўзросту, як чакаецца, сыдуць у сакавіку на датэрміновую пенсію. Сёння нават невялікія чэргі ў нас ўтварыліся - людзі хочуць як мага хутчэй аформіць дакументы», - адзначыў Зайцаў, падкрэсліўшы, што тыя, што сышлі, могуць разлічваць на атрыманне кампенсацыі ў красавіку.

Пагадненне прадугледжвае, што тыя, хто добраахвотна сыдзе ў лютым, атрымаюць пяць сярэднямесячных заробкаў, тыя, хто ў сакавіку - чатыры, а ў красавіку - ужо толькі тры.

У сярэдзіне лютага кіраўніцтва АўтаВАЗа накіравала прафсаюзам і цэнтру занятасці апавяшчэнне аб планаваным скарачэнні 1500 чалавек.

Раней паведамлялася, што завод плануе да канца 2014 скараціць колькасць супрацоўнікаў на 7,5 тысяч, што складае амаль 10% працаўнікоў канцэрна.

Прычынай такога кроку называлася падзенне продажаў аўтамабіляў у Расеі і негатыўныя прагнозы на рынку на гэты год.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках