3 траўня 2024, Пятніца, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіне далі перспектыву сяброўства ў ЕЗ

11
Украіне далі перспектыву сяброўства ў ЕЗ

Падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі не з'яўляецца канчатковай мэтай партнёрства ЕЗ з Кіевам.

Пастанову пра гэта сёння прыняў Еўрапарламент, паведамляе Deutsche Welle.

Пасля дэбатаў і кансультацый палітычных груп, дэпутаты прагаласавалі за папраўку прадстаўніка палітычнай групы Еўрапейская народная партыя Яцэка Сарыюша-Вольскага. У ёй пазначана, што падпісанне пагаднення аб асацыяцыі не з'яўляецца канчатковай мэтай партнёрства з Кіевам i ў адпаведнасці са статутам ЕЗ усе еўрапейскія краіны, уключна з Украінай, «маюць доўгатэрміновую магчымасць падаваць заяўку на сяброўства ў ЕЗ».

У рэзалюцыі, якую прынялі ў Страсбургу абсалютнай большасцю, канстатуецца, што папярэдняя ўлада ва Украіне «парушыла закон, даўшы паўнамоцтвы сілам бяспекі выкарыстоўваць зброю і снайпераў» супраць дэманстрантаў. Асобны пункт дакументу прысвечаны візаваму выпрабаванню. Еўрадэпутаты заклікалі Еўракамісію паскорыць прыняцце пагаднення аб лібералізацыі візавага рэжыму, «што стане найлепшым адказам на чаканні ўкраінскай грамадзянскай супольнасці». А пакуль Еўрапарламент прапануе краінам-сябрам ЕЗ неадкладна ўвесці паскораную і недарагую візавую працэдуру для ўкраінцаў, павялічыўшы колькасць навучальных праграм і стыпендый для моладзі з Украіны.

Таксама сёння Еўрапейскі парламент заклікаў увесці кропкавыя санкцыі супраць былых ўкраінскіх чыноўнікаў, якія падазраюцца ў адмыванні грошай, скрадзеных ва Украіне.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках