2 траўня 2024, Чацвер, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі з расейскімі сцягамі перацялі ўезд у Крым

122

У Крыме з'явіліся блокпасты.

Дарогі на ўезд да паўвыспы перацятыя і ахоўваюцца. Такія межы стаяць каля Джанкоя і Армянска, пішуць ТСН.

Блокпасты, пабудаваныя з бетонных блокаў, мяшкоў з пяском і іншых падручных матэрыялаў, ахоўваюць узброеныя людзі ў камуфляжы. На рукавах некаторых з іх расейскія сцягі. Сярод ахоўнікаў таксама людзі ў форме «Беркута» і міліцыі.

Нагадаем, будынак крымскага Парламента і Урад Крыма раным рана ў чацвер захопленыя невядомымі ўзброенымі людзьмі, без апазнавальных знакаў. Як паведаміў супрацоўнік прэс-цэнтра крымскага парламента, невядомыя людзі ўварваліся ў будынак, знялі ахову і праніклі ўнутр. Над будынкамі вывешаны сцягі Расеі.

Дэпутаты парламента Крыму сёння прызначылі правядзенне рэферэндуму аб статусе паўвострава на 25 траўня.

Напісаць каментар 122

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках