29 красавiка 2024, панядзелак, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума спросціць прыняцце новых тэрыторый у склад Расеі

41
Дзярждума спросціць прыняцце новых тэрыторый у склад Расеі

Дэпутаты Дзярждумы ініцыююць прыняцце новага закона.

Ён прадугледжвае, што рашэнне аб далучэнні іншай краіны або яе часткі ажыццяўляецца па ўзаемнай згодзе РФ і замежнай дзяржавы, якое пацвярджаецца міжнароднай дамовай, перадае РІА «Новости».

Фракцыя Справядлівая Расея Дзярждумы РФ мае намер унесці законапраект, які дазволіць Расейскай Федэрацыі ў аператыўным парадку прымаць у свой склад новыя суб'екты, паведаміў журналістам першы намеснік кіраўніка фракцыі Міхаіл Емяльянаў.

Папраўкі прапануюцца ўнесці ў закон 2001 года аб парадку стварэння новых суб'ектаў у складзе Расеі.

«Гэты закон разлічаны на мірны час. Калі ў суседняй дзяржаве ёсць законная ўлада, а не мяцежнікі... Ва ўмовах распаду суседняй дзяржавы, я не думаю, што Расейская Федэрацыя павінна быць абмежаваная ў сваіх магчымасцях прыняць тую тэрыторыю, народ якой выказаў дакладнае волевыяўленне і жаданне быць Расеяй, - сказаў Емяльянаў. - Такое волевыяўленне можа быць у двух формах: альбо рэферэндум, альбо рашэнне законна абранага парламента дадзенай тэрыторыі».

Першы віцэ-спікер Дзярждумы ад «Адзінай Расеі» Аляксандр Жукаў таксама ўчора заявіў, што «не толькі фракцыямі, але і ў адміністрацыі прэзідэнта, і ва ўрадзе» прапрацоўваецца пытанне аб спрошчаным парадку прадастаўлення расейскага грамадзянства грамадзянам СНД.

А пасля таго як дэпутаты «на месцы азнаёмяцца з сітуацыяй», Дума вырашыць і пытанне аб мэтазгоднасці правядзення спецыяльнага пасяджэння па сітуацыі на Украіне, сказаў ён. Паколькі «ўсё мяняецца вельмі хутка», гэта можа адбыцца ў бліжэйшыя дні ў пазапланавым парадку, мяркуе суразмоўца ў Думе.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках