29 красавiка 2024, панядзелак, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы раскупляюць іншамаркі

2
Беларусы раскупляюць іншамаркі

Імпарт легкавых аўтамабіляў у Беларусь у мінулым годзе вырас як у грашовым выражэнні, так і ў колькасці ўвезеных машын.

Усяго ў Беларусі ў 2013 годзе патрацілі на іншамаркі 1,1 млрд даляраў, што на 23,4% больш, чым годам раней. Было ўвезена 102,5 тыс. аўтамабіляў (на 22,5 % больш 2012 года).

Большасць аўтамабіляў, 85,1 тыс., былао ўвезеная з краін далёкага замежжа, піша auto.mail.ru. Тут рост склаў 15,1%. З краін СНД было ўвезена толькі 17,4 тыс. аўтамабіляў (з іх 16,3 тыс. - з Расеі). Пры гэтым аб'ём імпарту ад бліжэйшых суседзяў за год скокнуў адразу ў 1,8 разы.

Экспарт беларускага аўтатранспарту за мяжу, наадварот, упаў на 34,8%. Было прададзена 38,5 тыс. машын, што ў грашовым эквіваленце раўнялася 501,9 млн даляраў (на 33,2% менш). Галоўным пакупніком беларускай тэхнікі была Расея, дзе набылі 37 тыс. яе адзінак.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках