29 красавiка 2024, панядзелак, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыя замарозіла рахункі 18 украінцаў

2
Аўстрыя замарозіла рахункі 18 украінцаў

Рахункі васемнаццаці грамадзян Украіны ў аўстрыйскіх нацыянальных банках замарожваюцца на нявызначаны тэрмін.

Пра гэта паведамляе навінавае агенцтва APA са спасылкай на міністэрства замежных спраў.

Імёны людзей, чые рахункі замарожаныя, не паведамляюцца, прыводзіць РІА Новости інфармацыю агенства.

Рахункі замарожаныя па ўзгадненні з Еўрапейскай службай знешнепалітычнай дзейнасці (ЕСЗД, EEAS), з аўстрыйскім ведамствам федэральнага канцлера і міністэрствам фінансаў у Вене.

«Гэтая мера бяспекі з'яўляецца часовай, да таго часу, пакуль адпаведныя меры ЕЗ не ўступяць у сілу», - адзначыў прадстаўнік міністэрства, не ўдакладніўшы, пра якія менавіта меры ідзе гаворка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках