29 красавiка 2024, панядзелак, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус Ільін звольнены з пасады начальніка Генштаба Украіны

Беларус Ільін звольнены з пасады начальніка Генштаба Украіны

Старшыня Вярхоўнай рады Аляксандр Турчынаў звольніў Юрыя Ільіна з пасады начальніка Генеральнага штаба - Галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны.

Адпаведны ўказ ад 28 лютага апублікаваны на сайце выконваючы абавязкі прэзідэнта.

Былы начальнік Генштаба Украіны цяпер знаходзіцца ў Крыме. Сёння стала вядома пра тое, што ён шпіталізаваны з сардэчным прыступам у рэанімацыю ваенна-медыцынскага клінічнага цэнтра ў Севастопалі.

Нагадаем, прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч прызначыў адмірала Юрыя Ільіна на пасаду начальніка Генеральнага штаба - Галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны 19 лютага 2014 года. Да гэтага, Ільін займаў пасаду камандуючага Ваенна-Марскіх Сіл Узброеных сіл Украіны.

Былы начальнік Генштаба Украіны - з Беларусі. Юрый Ільін нарадзіўся 21 жніўня 1962 года ў горадзе Рагачоў Гомельскай вобласці і скончыў Менскае сувораўскае ваеннае вучылішча.

Фота: new-sebastopol.com

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках