29 красавiка 2024, панядзелак, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускім спартсменам выдалі прэміі за Алімпіяду

1
Беларускім спартсменам выдалі прэміі за Алімпіяду

Беларускім спартсменам, якія заваявалі медалі на XXII зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года ў Сочы, выплацілі прэміяльныя.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада. "Сёння даручэнне кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі выканана - прызавыя пераведзеныя на карт-рахункі спартсменаў, а таксама іх трэнераў", - сказалі ў прэс-службе.

Сродкі пералічаныя ў замежнай валюце. Сумы прызоў спартсменам, а таксама ўзнагароды трэнерам, якія забяспечылі іх падрыхтоўку, вызначаныя ўказам кіраўніка № 333 ад 25 чэрвеня 2010 года "Аб некаторых мерах па падрыхтоўцы беларускіх спартсменаў да Алімпійскіх, Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульняў". Так, згодна з дакументам, залаты медаль ацэньваецца ў $150 тыс., сярэбраны - у $75 тыс., бронзавы - у $50 тыс. Прызы спартсменаў, а таксама ўзнагароджанні іх трэнерам не абкладаюцца падаходным падаткам з фізічных асоб.

Зборная Беларусі заняла на Алімпіядзе-2014 8-е месца, маючы ў сваім актыве 6 медалёў: 5 залатых, тры з якіх камандзе прынесла Дар'я Домрачава (біятлон), па адной - Ала Цупер і Антон Кушнір (фрыстайл), і 1 бронзавы (Надзея Скардзіна, біятлон).

Фота: БелТА

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках