29 красавiка 2024, панядзелак, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У маёнтку Пшонкі знайшлі пазалочаныя разеткі і кампрамат на Захарчанку

1
У маёнтку Пшонкі знайшлі пазалочаныя разеткі і кампрамат на Захарчанку

Былы генеральны пракурор Украіны ў сваім маёнтку ставіў пазалочаныя разеткі, разводзіў казлянят і трымаў кампрамат.

Але, нягледзячы на велізарныя выдаткі і неверагодныя магчымасці, Пшонка прымудраўся залазіць у даўгі, перадае ТСН.

Каб вырыць штучнае возера пад Кіевам (кошт: 5 млн.62 тыс.328 дал), у Пшонкі грошы знайшліся. Па 60 «зялёных» за пазалочаныя разеткі таксама плаціў генпракурор. Хлеў для жывёлы за 57 тысяч і лазню «Для важных персон» ён сабе пабудаваў .

Разам з тым Пшонка «забыўся» заплаціць амаль 30 тысяч даляраў за рэканструкцыю дома. Не заплаціў ахоўнік закона і лазеншчыкам - 1750 даляраў.

Усе гэтыя выдаткі прыйшліся як раз на перыяд пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў краіне.

Акрамя даўгоў і пазалочанай безгустоўшчыны захоўваў у сябе дома пракурор і кампрамат, напрыклад, на фірму калегі Захарчанкі. Прыходзілі да яго запіскі і з просьбамі аб закрыцці справы, і з просьбамі дапамагчы ў атрыманні бясплатнай адукацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках