29 красавiка 2024, панядзелак, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Wall Street Journal: Пуцін правакуе вайну ў Еўропе

5
The Wall Street Journal: Пуцін правакуе вайну ў Еўропе

Захоп будынкаў у Сімферопалі носіць прыкметы аперацыі расейскага спецназа.

Пра гэта піша выданне The Wall Street Journal (пераклад - Inopressa.ru).

Журналісты мяркуюць, што ў ЗША і Еўразвяза не засталося ніякіх сумневаў «адносна намераў прэзідэнта Расеі справакаваць патэнцыйна ўзброены канфлікт у Еўропе». Уладзімір Пуцін, піша выданне, ужо назіраў флегматычнасць Захаду падчас грузінскага канфлікту ў 2008 годзе і зараз «разважае над перакройваннем тэрыторыі Украіны».

А аўтарытарнасць расейскага прэзідэнта робіць яго абсалютна непрадказальным. Да таго ж, лічаць журналісты выдання, Белы дом да гэтага часу заўсёды ўступаў яму і не даваў падстаў «паважаць волю Амерыкі».

А, паколькі такія метады ўздзеяння, як заявы Дзярждэпартамента ЗША ці твіты са штаб-кватэры НАТА на Пуціна ўжо не дзейнічаюць, выданне лічыць неабходным прад'явіць аргументы больш пераканаўчыя.

Нагадаем, учора ў Сімферопалі невядомыя захапілі парламент і ўрад аўтаноміі і ўсталявалі на будынках расейскія сцягі. Праваахоўнікі адкрылі крымінальную вытворчасць па артыкуле «тэракт». Дэпутаты прызначылі на 25 траўня рэферэндум па пашырэнні паўнамоцтваў аўтаноміі, а таксама выказалі недавер Савету міністраў аўтаноміі, які з лістапада 2011 года ўзначальваў Анатоль Магілёў. Па некаторых звестках, падчас правядзення сесіі не было кворуму.

Вярхоўная Рада Украіны запатрабавала склікання Савета бяспекі ААН для разгляду сітуацыі ў Крыме.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках