29 красавiка 2024, панядзелак, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Па Еўропе блукае прывід страшнай крывавай вайны

1
The Times: Па Еўропе блукае прывід страшнай крывавай вайны

Задача Пуціна «перакраіць» тэрыторыю Украіны, каб захаваць яе як буфер, не дапусціўшы ў НАТА.

«Прывід блукае па Еўропе. Прывід страшнай крывавай вайны», - піша The Times (пераклад - Inopressa.ru).

У Крыме існуе небяспека буйнога міжэтнічнага канфлікту, параўнальнага з бойняй пасля распаду Югаславіі, гаворыцца ў артыкуле. На тэрыторыі паўвострава пражывае мноства народнасцяў, у тым ліку крымскія татары, якія баяцца ўздыму рускага нацыяналізму і шукаюць абароны пад крылом адзінай украінскай дзяржавы.

«Калі канфлікт дойдзе да таго, што Расея паспрабуе аддзяліць Крым ад Украіны, пачнецца вайна, якая зверне адны этнічныя групы супраць іншых», - прагназуе выданне.

Два фактары могуць прадухіліць нікому не патрэбную эскалацыю, мяркуюць аналітыкі выдання. Першы - гэта ўлада грошай: расейскімі банкамі ўкладзена ва Украіну да 30 млрд даляраў. Другі - гэта кампетэнтнасць новага ўкраінскага ўраду. «Любы намёк на слабасць або нетрываласць - і Пуцін напэўна працягне аўтарытарную «руку дапамогі», - запэўнівае The Times.

Нагадаем, учора ў Сімферопалі невядомыя захапілі парламент і ўрад аўтаноміі і ўсталявалі на будынках расейскія сцягі. Праваахоўнікі адкрылі крымінальную вытворчасць па артыкуле «тэракт». Дэпутаты прызначылі на 25 траўня рэферэндум па пашырэнні паўнамоцтваў аўтаноміі, а таксама выказалі недавер Савету міністраў аўтаноміі, які з лістапада 2011 года ўзначальваў Анатоль Магілёў. Па некаторых звестках, падчас правядзення сесіі не было кворуму.

Вярхоўная Рада Украіны запатрабавала склікання Савета бяспекі ААН для разгляду сітуацыі ў Крыме.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках