29 красавiка 2024, панядзелак, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч: Ва Украіне пануе тэрор і хаос

3
Януковіч: Ва Украіне пануе тэрор і хаос

Былы прэзідэнт Украіны лічыць парламент і яго рашэнні нелегітымнымі.

«Гэта праца Майдана, пад уздзеяннем сілавікоў і баевікоў Майдана парламент галасуе, таму і ўрад, які яны самі назвалі кабінетам перамогі, перамогі над кім? Над украінскім народам? А павінен быў быць урад нацыянальнага адзінства», - заявіў Януковіч на прэс-канферэнцыі ў Растове-на-Доне ў пятніцу, 28 лютага.

«Цяжка сёння падабраць словы, якім чынам фармуецца сёння ўлада, і хто прыходзіць да ўлады... Яраш, Парубій, Цягнібок - гэта людзі, якія прапагандуюць гвалт, іх вельмі добра ведаюць ва ўсім свеце», - заявіў ён.

На яго думку, Вярхоўная Рада нелегітымная. «Я па-ранейшаму лічу, што пагадненне, якое не выканана (аб мірным урэгуляванні сітуацыі), яно здолела б супакоіць сітуацыю», - сказаў ён.

Януковіч адзначыў, што як вынік невыканання дадзенага пагаднення стала запаўненне Кіева ўзброенымі людзьмі, якія пачалі граміць дамы, культавыя ўстановы, храмы, пачалі пакутаваць людзі.

«Людзей проста на вуліцах рабавалі і збівалі, і гэта працягваецца і цяпер. Пагадненне для нас давала надзею», - сказаў Януковіч на прэс-канферэнцыі.

Ён лічыць, што ва Украіне адбываецца тэрор, хаос і беззаконне. «Усё, што адбылося далей - цяжка назваць нейкімі эпітэтамі, гэта беззаконне, тэрор і хаос, якія наступілі пасля гэтага», - сказаў ён.

Нагадаем, учора ў распаўсюджанай расейскімі інфармагенцтвамі заяве Януковіч назваў сябе адзіным легітымным прэзідэнтам Украіны. Пасля ўцёкаў былога прэзідэнта з Кіева і адмовы выконваць мірныя дамоўленасці Вярхоўная Рада Украіны, якая перайшла пад кантроль апазіцыі, абвясціла аб яго адхіленні ад пасады. Згодна з рашэннем Рады, выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны з'яўляецца Аляксандр Турчынаў. Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары парламент прызначыў на 25 траўня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках