29 красавiка 2024, панядзелак, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СНБА: «Крымскі сцэнар» хацелі паўтарыць у іншых абласцях Украіны

СНБА: «Крымскі сцэнар» хацелі паўтарыць у іншых абласцях Украіны

Праваахоўныя структуры Украіны ўзмацнілі ахову адмінбудынкаў у паўднёва-усходніх абласцях.

Пра гэта распавёў на брыфінгу ў пятніцу сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны (СНБА) Андрэй Парубій. Паводле яго слоў, "спецслужбы іншай дзяржавы планавалі пашырыць аперацыю (па захопу адмінбудынкаў) яшчэ на некалькі рэгіёнаў, піша Gazeta.ua.

"Мы ўзмацнілі ахову адмінбудынкаў Поўдня і Усходу", - сказаў ён.

Парубій таксама дадаў, што СНБА рыхтуе шэраг мер па лакалізацыі канфлікту ў Крыме.

Аднак не ўдакладніў, пра якія менавіта меры ідзе гаворка, з меркаванняў бяспекі.

На просьбу ўдакладніць, што ўжо зроблена, ён нагадаў, што ўкраінскім сілавікам і праваахоўнікам удалося папярэдзіць захоп двух аэрапортаў у Крыме расейскімі вайскоўцамі.

На пытанне, чаму не была праведзеная сілавая аперацыя па вызваленні ад экстрэмістаў будынка Вярхоўнай Рады Крыма, Парубій нагадаў, што "гэтыя людзі былі ўзброеныя нават кулямётамі, а акрамя іх у будынку знаходзіліся грамадзянскія (дэпутаты ВР Крыма), а таму праводзіць баявую аперацыю было небяспечна для іх жыцця".

На пытанне, ці разглядае СНБА магчымасць увядзення надзвычайнага становішча Парубій адказаў: "Гэта адзін з варыянтаў, але надзвычайнае становішча ўсё роўна не дае нам магчымасці ўжыць армію. Таму мы зараз разглядаем іншыя варыянты лакалізацыі канфлікту".

Нагадаем, міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў ацаніў сітуацыю ў Крыме, як узброенае ўварванне і акупацыю з боку Расеі. Таксама Вярхоўная Рада Украіны прыняла зварот да дзяржаў-гарантаў у адпаведнасці з Мемарандумам аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Украіны да дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі.

За адпаведную пастанову сёння прагаласавалі 230 народных дэпутатаў з 314, зарэгістраваных у сесійнай зале.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках