29 красавiка 2024, панядзелак, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца: У Севастопаль прыбылі 400 расейскіх дэсантнікаў

5

У Севастопалі рэзка павялічваецца колькасць расейскіх войскаў.

У Казачай бухце і на мысе Фіалент знаходзіцца каля 400 байцоў Ульянаўскай гвардзейскай брыгады Паветрана-дэсантных войскаў Расеі, якія прыбылі туды раніцай 28 лютага. Пра гэта паведамляе ўкраінская служба «Радыё Свабода», спасылаючыся на інсайдэрскую інфармацыю.

Крыніца таксама паведаміла пра тое, што расейскіх вайскоўцаў размяшчаюць у камэндатуры і ва ўсіх "казарменных фондах" Чарнаморскага флоту.

Сёння Арганізацыйна-мабільнае ўпраўленне ЧФ РФ прызначыла ў памяшканні былога Будаўнічага ўпраўлення мабілізацыйны збор усіх прыпісантаў - былых расейскіх вайскоўцаў.

«Гэта прамое ваеннае ўварванне», - падкрэсліла крыніца.

Нагадаем, учора ў Сімферопалі невядомыя захапілі парламент і ўрад аўтаноміі і ўсталявалі на будынках расейскія сцягі. Праваахоўнікі адкрылі крымінальную вытворчасць па артыкуле «тэракт». Дэпутаты прызначылі на 25 траўня рэферэндум па пашырэнні паўнамоцтваў аўтаноміі, а таксама выказаў недавер Савету міністраў аўтаноміі, які з лістапада 2011 года ўзначальваў Анатоль Магілёў. Па некаторых звестках, падчас правядзення сесіі не было кворуму.

Вярхоўная Рада Украіны запатрабавала склікання Савета бяспекі ААН для разгляду сітуацыі ў Крыме.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках