18 траўня 2024, Субота, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр узяў новы рэкорд

8
Даляр узяў новы рэкорд

На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі.

Курс даляра па іх выніках працягнуў 10-рублёвы рост і зараз роўны 9650 рублям. А вось еўра працягвае таннець, паведамляе Onliner.by.

Пасля непрацяглага спынення даляр пачаў тыдзень у звыклым для сябе тэмпе - 10 рублёў у суткі. Еўра вядзе сябе больш хаатычна. За пару рабочых дзён ён патаннеў на 120 рублёў. На гэты раз валюта апусцілася на 30 рублёў, актуальны курс склаў 13 020 беларускіх рублёў. Курс расейскага рубля не змяніўся - 274 беларускіх. Пра гэта паведамілі ў «Банку Масква-Мінск».

Нагадаем, у пятніцу курс даляра не змяніўся, спыніўшыся на 9640 беларускіх рублях. Еўра патаннеў адразу на 90 рублёў, апусціўшыся да 13050 рублёў. Курс расейскага рубля ледзь падрос - да 274 беларускіх.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках