19 траўня 2024, Нядзеля, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўра падаражэў на 50 рублёў за дзень

5
Еўра падаражэў на 50 рублёў за дзень

На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі.

Курс даляра па іх выніках працягнуў 10-рублёвы рост і зараз роўны 9660 рублям. Еўра таксама пачаў даражэць.

Пасля непрацяглага прыпынення даляр пачаў тыдзень у звыклым для сябе тэмпе - 10 рублёў у суткі. Пасля недоўгачасовага перыяду падзення еўра вярнуў таргі ў больш звыклы стан. Сёння курс еўрапейскай валюты вырас на 50 рублёў, актуальны курс склаў 13 070 беларускіх рублёў. Курс расейскага рубля ледзь знізіўся - 273 беларускіх. Пра гэта onliner.by паведамілі ў «Банку Масква-Менск».

Нагадаем, у панядзелак курс даляра вырас на традыцыйныя 10 рублёў, спыніўшыся на 9650 беларускіх рублях. Еўра патаннеў яшчэ на 30 рублёў, апусціўшыся да 13 020 рублёў. Курс расейскага рубля не змяніўся - 274 беларускіх.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках