4 траўня 2024, Субота, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - Азербайджан: зброю ў абмен на нафту?

32
Беларусь - Азербайджан: зброю ў абмен на нафту?

Беларуская вайсковая дэлегацыя таемна наведала Баку.

Пашырэнне супрацоўніцтва і ўзаемаразумення паміж Азербайджанам і Беларуссю ў абароннай сферы, уклад дзвюх краін у рэгіянальную бяспеку абмяркоўваліся падчас сустрэчы міністра абароны закаўказскай краіны генерал-палкоўніка Закіра Гасанава з дэлегацыяй пад кіраўніцтвам старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Беларусі Сяргея Гурулёва, паведамляе прэс-служба мінабароны Азербайджана.

Гурулёў адзначыў наяўнасць вялікіх перспектыў супрацоўніцтва ў розных напрамках паміж Азербайджанам і Беларуссю. Гасанаў распавёў, што канфлікт паміж Азербайджанам і Арменіяй з'яўляецца асноўнай пагрозай для стабільнасці рэгіёну. На сустрэчы адбыўся абмен думкамі ў пытаннях існуючых сувязяў у вайсковай сферы, у галіне вайскова-тэхнічнай адукацыі і іншых пытаннях.

Беларускія СМІ пра візіт не напісалі.

У каментары сайту charter97.org палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі выказаў меркаванне, што размова магла ісці пра пастаўкі ўзбраенняў.

«У датычнасці краін СНД вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі з Азербайджанам, на мой погляд, з'яўляецца самай цікавай тэмай. Справа ў тым, што Азербайджан і Арменія да гэтага часу знаходзяцца ў стане вайны, а Беларусь з Арменіяй звязана вайсковымі абавязацельствамі ў рамках АДКБ. І калі мы чуем, што вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва развіваецца з адным з ваюючых бакоў, і ваюючым членам АДКБ, гэта выклікае пытанні, адказы на якія не проста знайсці. Але мы бачым, што афіцыйнае паведамленне пра візіт беларускай дэлегацыі ўпершыню з'явілася ўсё ж у азербайджанскіх СМІ, а не ў беларускіх. Гурулёў адзначыў наяўнасць вялікіх перспектыў супрацоўніцтва ў розных напрамках паміж Азербайджанам і Беларуссю. Але ўлічваючы, што гэта кажа старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Беларусі, то трэба разумець, што ён бачыць перспектывы супрацоўніцтва ў той сферы, за якую ён адказвае», - адзначыў ён.

Раман Якаўлеўскі мяркуе, што падобна, размова ідзе аб пастаўках нейкіх узбраенняў.

«Безумоўна, Азербайджан - вельмі плацежаздольная краіна, так як багатая нафтай, але, што тычыцца абароны, то яна знаходзіцца пад патранажам Турцыі. І развіццё вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва перспектыўнае ў плане плацежаздольнасці Азербайджана і, мабыць, нейкіх новых распрацовак, цікавых для азербайджанскага боку. Але ў асноўным ён узмацняе закупкі ўзбраенняў і зброі паводле натаўскіх стандартаў, і асноўным пастаўшчыком з'яўляецца Турцыя, а таксама Злучаныя Штаты», - падкрэсліў аглядальнік.

Нагадаем, канфлікт паміж дзвюма паўднёва-каўказскімі краінамі ўзнік у 1988 годзе з прычыны тэрытарыяльных прэтэнзій Арменіі да Азербайджана.

На фота: беларуская тэхніка на парадзе азербайджанскай арміі ў Баку ў 2013 годзе

Фота: azeryarmy.livejournal.com
Фота: azeryarmy.livejournal.com
Фота: azeryarmy.livejournal.com
Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках