3 траўня 2024, Пятніца, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На сайце рэформы аховы здароўя ЗША не знайшлі беларускага софту

8

Праграмісты з Беларусі не ўдзельнічалі ў стварэнні кампутарнай сістэмы рэформы аховы здароўя ЗША.

Пра гэта 4 лютага паведамляе Лента.ру са спасылкай на Reuters.

Па словах прадстаўніка Нацыянальнага савета па бяспецы ЗША Кэйтлін Хэйдэн, спецыялісты міністэрства аховы здароўя і сацыяльных службаў «не знайшлі прыкметаў таго, што якія-небудзь праграмы былі створаныя ў Беларусі». Кампанія CGI Federal, якая распрацавала сайт HealthCare.gov, пацвердзіла, што беларускія праграмісты не ўдзельнічалі ў праекце.

Інфармацыя пра тое, што праграмісты з Беларусі працавалі над праектам HealthCare.gov, з'явілася 3 лютага на сайце freebeacon.com. Па дадзеных аўтараў нататкі, службы выведкі праінфармавалі пра гэта адміністрацыю прэзідэнта Барака Абамы на мінулым тыдні і папрасілі праверыць сістэму на наяўнасць шкоднасных праграм. Асцярогі выведкі выклікала патэнцыйная ўразлівасць сістэмы для кібер-нападаў у выпадку ўдзелу ў яе распрацоўцы праграмістаў, падкантрольных беларускім уладам.

Увагу службаў выведкі прыцягнула інтэрв'ю кіраўніка менскага Парку высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы, якое выйшла ў эфір радыё «Голос России» 25 чэрвеня 2013 года. У інтэрв'ю Цапкала згадаў замову ад урада ЗША, звязаны з рэформай аховы здароўя.

Сайт Healthcare.gov, прызначаны для пошуку і куплі медыцынскай страхоўкі, быў запушчаны 1 кастрычніка 2013 года ў рамках рэформы аховы здароўя, якую праводзіць адміністрацыя Барака Абамы. У першы ж дзень сайт перастаў працаваць, не справіўшыся з вялікім наплывам карыстальнікаў. На распрацоўку партала сышло тры гады. Кошт работ склаў каля 292 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках