17 траўня 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дыпламаты падтрымалі Еўрамайдан

9

Супрацоўнікі МЗС Украіны выказалі салідарнасць з пратэстоўцамі.

27 украінскіх дыпламатаў выступілі за мірнае ўрэгуляванне палітычнага крызісу ва Украіне і выніковы перамоўны працэс. Пра гэта гаворыцца ў звароце супрацоўнікаў МЗС Украіны, апублікаваным у інтэрнэце. Дыпламаты таксама выказалі салідарнасць з удзельнікамі Еўрамайдана.

«Мы, украінскія дыпламаты, у рамках акцыі «Не бойся! Ты ўкраінец!», якая пачалася 3 лютага 2014 года, выяўляючы сваю годнасць, гонар і грамадзянскую пазіцыю, выказваем салідарнасць з тымі, хто на плошчах па ўсёй краіне змагаецца за лепшую будучыню для Украіны», - гаворыцца ў заяве прадстаўнікоў знешнепалітычнага ведамства краіны.

Дыпламаты падкрэслілі, што выступаюць за мірнае ўрэгуляванне існуючага крызісу, за выніковы перамоўны працэс, праўдзівае інфармаванне грамадства і супраць гвалту і пераследаў.

«Мы перакананыя ў правільнасці стратэгічнага курсу Украіны на еўрапейскую інтэграцыю, на ўкараненне агульначалавечых і дэмакратычных каштоўнасцяў у нашым грамадстве і дзяржаве... Мы хочам шчыра ганарыцца сваёй Радзімай, прадстаўляючы яе за мяжой» - заявілі яны.

Бестэрміновая акцыя пратэсту, якая пачалася ў Кіеве пасля адмовы ўладаў Украіны ад падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, працягваецца па ўсёй краіне ўжо больш за два месяцы. Да 22 студзеня асноўныя пратэстныя дзеянні праходзілі ў сталіцы. У гэты дзень сітуацыя ў цэнтры горада была асабліва напружанай: сутыкненні з сілавікамі скончыліся ахвярамі сярод дэманстрантаў.

На працягу апошняга тыдня студзеня пратэсты перамясціліся ў рэгіёны. Імі былі ахоплены не толькі заходнія вобласці, якія традыцыйна лічацца апорай апазіцыі, але і цэнтр і ўсход краіны. У выніку ўлады пайшлі на саступкі і прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў падаў у адстаўку, а «законы аб дыктатуры» былі адмененыя. Аднак прыняты Вярхоўнай Радай закон аб амністыі не быў узгоднены з апазіцыяй, таму яна адмовілася выконваць яго.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках