17 траўня 2024, Пятніца, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джоні Дэп выявіўся сваяком Элізабэт II

5
Джоні Дэп выявіўся сваяком Элізабэт II

Праўда, вельмі далёкім.

Паколькі ўсе людзі пайшлі ад аднаго агульнага продка, то тэарэтычна ўсе сем мільярдаў жыхароў Зямлі знаходзяцца адзін з адным у сваяцтве. Усе мы - далёкія, вядома, але ўсё ж сваякі. Але гэта толькі тэарэтычна, на практыцы ж кожнае паведамленне аб роднасных сувязях паміж вядомымі людзьмі выклікае маленькую сенсацыю, піша «Комсомольская правда».

Асабліва часта ў сваякі «плішчацца» да вельмі вядомых людзей. Напрыклад, да брытанскай каралевы Элізабэт II. Цяпер, скажам, у сваякі да Яе вялікасці запісалі галівудскую знакамітасць Джоні Дэпа. Да такой высновы генеолагі прыйшлі пасля апублікавання звестак Рэгістрацыйнай управы Індыі, у якіх змяшчаецца інфармацыя аб усіх еўрапейцаў, якія жылі ў гэтай краіне з 1698 да 1947 гаду.

Джоні Дэп і Элізабэт II з'яўляюцца сваякамі, праўда, вельмі далёкімі - у дваццатым калене. У іх знайшоўся агульны продак - кароль Эдуард III, які памёр у 1377. Элізабэт з'яўляецца ягонай праўнучкай у 17-м калене. Між тым, адна з галін сямейства Дэпа жыла ў Ёркшыры і была ў сваяцтве з Генры Персі, 3-м графам Нортумбэрлэндскім, памерлым у 1489 годзе і з'яўляецца праўнукам Эдуарда у чацвёртай ступені.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках