3 траўня 2024, Пятніца, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскаму гурту Biplan даслалі 80 тэкстаў па-беларуску (Відэа)

Два тыдні таму папулярны літоўскі гурт Biplan абвясціў, што шукае беларускі пераклад для свайго хіта «Amore».

На заклік адгукнулася больш за 80 чалавек, піша «Телеграф».

- Вялікі дзякуй усім удзельнікам конкурсу! Я не чакаў такога патоку тэкстаў, - прызнаецца вакаліст гурта Макс Мельман. - Я папрасіў дапамагчы сваіх беларускіх сяброў, але ўсё роўна некалькі начэй я практычна не спаў - сядзеў і чытаў. Я ўжо амаль вывучыў беларускую.

У выніку, музыкі Biplan спыніліся на некалькіх варыянтах, але самы лепшы з іх будзе абраны ў студыі, падчас запісу беларускай версіі песні «Amore». Здарыцца гэта ўжо ў бліжэйшыя дні. А імя яго аўтара будзе абвешчана ў пачатку наступнага тыдня разам з прэм'ерай абноўленай кампазіцыі ў Інтэрнэце.

Пераможца конкурсу стане афіцыйным сааўтарам беларускай версіі «Amore» і сустрэнецца з гуртом. Песня была афіцыйна прызнаная самай ратыруемай у Літве па выніках 2013, а сам калектыў атрымаў тытул «Лепшы поп-гурт» на галоўных літоўскіх музычных узнагародах М.А.М.А.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках