3 траўня 2024, Пятніца, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Удар» гатовы галасаваць за ўрад на чале з Яцанюком

11
«Удар» гатовы галасаваць за ўрад на чале з Яцанюком

Партыя Клічко гатовая прагаласаваць за новы склад урада на чале з Арсеніем Яцанюком.

Пры гэтым, не будзе дэлегаваць у яго сваіх прадстаўнікоў да адстаўкі Віктара Януковіча з пасады прэзідэнта, піша "Інтэрфакс".

"Пазіцыя фракцыі "Удар" і лідара партыі Віталя Клічко: мы гатовыя падтрымаць галасаванне кандыдата на пасаду кіраўніка ўрада, калі гэта будзе Арсеній Яцанюк. Фракцыя партыі "Удар" не будзе браць удзел у фармаванні гэтага ўрада, пакуль ва Украіне будзе прэзідэнтам Віктар Януковіч", - сказаў дэпутат фракцыі "Удар" Валерый Пацкан.

Дэпутат дадаў, што "Удар" гатовы ўсяляк падтрымліваць апазіцыйны ўрад, у прыватнасці, "галасаваць за рэформы, гатовыя дапамагаць ім у вырашэнні эканамічнага крызісу, які ёсць сёння ва Украіне".

Пры гэтым парламентар адзначыў, што да фармавання такога ўрада маглі б далучыцца не толькі апазіцыйныя дэпутаты, а і дэпутаты - мажарытаршчыкі, і пазафракцыйныя. "Наогул, гэта павінен быць урад, які выцягнуў бы Украіну з крызісу", - падкрэсліў Пацкан.

Ён таксама заявіў, што партыя "Удар" не лічыць мэтазгодным удзел Расеі ў якасці пасярэдніка ў перамоўным працэсе для пераадолення палітычнага крызісу на Украіне.

"Калі будзе неабходнасць мець чатыры бакі, у тым ліку і Расею, (каб) знайсці шлях для выхаду з палітычнага крызісу - тады без пярэчанняў. Але мы бачым сёння шмат крокаў ад Расеі - учорашняя заява ад парламента Крыму аб федэралізацыі, якую падтрымалі і камуністы, таму як перамоўшчык у працэсе (...) яе роля вельмі хісткая, яна можа не згуляць на карысць Украіне", - сказаў В.Пацкан.

Раней лідар партыі "Удар" Віталь Клічко выказаўся за прыцягненне трэцяга боку ў перамовах улады і апазіцыі ва Украіне ў якасці пасярэдніка і заявіў пра гатоўнасць Еўрапейскага Звяза дэлегаваць такіх пасярэднікаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках