3 траўня 2024, Пятніца, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 самых дарагіх трансфераў беларускага футбола

11

Беларускія футбалісты, якія паўдзельнічалі ў самых сур'ёзных трансферных здзелках у гісторыі айчыннага футбола.

Вячаслаў Глеб

 

Пераход: МТЗ-РЫПО - «Шанхай Шэньхуа»

Сезон: 2008/2009

Выдаткавана: 1.900.000 еўра

У сямі апошніх матчах сезона- 2008 Юрый Пунтус не выпускаў Глеба-малодшага на поле. Лавачныя перспектывы не цешылі форварда. У пошуках лепшай долі Вячаслаў адправіўся ў Кітай. Прапанова з Усходу падкупіла форварда канкрэтыкай. Бо на Захад Глеба звалі толькі на прагляды. Напрыклад, у паслугах футбаліста была зацікаўленая галандская «Рода».

Віталь Кутузаў

 

Пераход: «Сампдорыя» - «Парма»

Сезон: 2006/2007

Выдаткавана: 2.000.000 еўра

Скарыць «Мілан» Кутузаву не ўдалося. Як зрабіць гэта, калі ў цябе ў канкурэнтах Андрэй Шаўчэнка, Філіпа Індзагі, Хасэ Мары і Хаві Марэна? Пакалясіўшы па арэндах, беларус асеў у «Сампдорыі». У Генуі форвард рэгулярна выходзіў на поле. Сваёй гульнёй форвард прыцягнуў увагу Стэфана Піолі, які ўзначальваў «Парму». Для таго, каб пераканаць Віталя змяніць абстаноўку, трэнеру спатрэбіўся ўсяго адзін дзень.

Аляксандр Глеб

Пераход: «Барселона» - «Штутгарт»

Сезон: 2009/2010

Выдаткавана: 2.000.000 еўра

Паўабаронца пераходзіў у «Барсу» заваёўваць трафеі. Аднак заваяваў толькі трывалае месца на лаўцы. Лепшы беларускі футбаліст апошняга дзесяцігоддзя хацеў гуляць. Для чаго і адправіўся ў арэнду ў «Штутгарт». За гэта швабам давялося пералічыць каталонцам два мільёнаеўра. Беларус выбраў знаёмы клуб «Інтэру», які тады ўзначальваў Жазэ Маўрынью.

Сяргей Алейнікаў

 

Пераход: «Дынама» (Менск) - «Ювентус»

Сезон: 1989/1990

Выдаткавана: 2.750.000 еўра

У адрозненне ад Аляксандра Глеба Сяргей Алейнікаў змог праявіць сябе ў Італіі. У перабудову плэймейкер менскага «Дынама» адправіўся ў «Ювентус». Беларус стаў адным з першых футбалістаў Саюза, якія з'ехалі за мяжу. Хаўбек мог апынуцца ў «Джэнаа». Гэты клуб прапанаваў менчукам за Алейнікава паўтара мільёна даляраў. Праўда, прадстаўнікі «Старой сіньёры» арганізавалі «Дынама» куды больш выгадную здзелку.

Павел Няхайчык

 

Пераход: БАТЭ - «Дынама» (Масква)

Сезон: 2011/2012

Выдаткавана: 2.800.000 еўра

У БАТЭ Няхайчык прайшоў усе стадыі сталення: ад дублёра да лідара першай каманды. Пра Паўла загаварылі пасля яго гола ў матчы з «Андэрлехтам». У 2008-м БАТЭ ўдзельнічаў у першай паспяховай для сябе кваліфікацыі ЛЧ. З тых часоў стартавы склад «жоўта-сініх» немагчыма было ўявіць без субтыльнага хава. Выступленне на маладзёжным Еўра-2011 дадала плюсаў у карму футбаліста. Як вынік - пераход у маскоўскае «Дынама».

Віталь Кутузаў

Пераход: БАТЭ - «Мілан»

Сезон: 2001/2002

Выдаткавана: 3.500.000 еўра

Пра супрацьстаянне «Мілана» і БАТЭ ў 2001 годзе ходзіць мільён легенд. Адна з іх расказвае, што прапанову прадаць Віталя Кутузава «расанеры» Анатоль Капскі атрымаў у перапынку матчу на менскім «Дынама»... Сустрэчу ў адказ на «Сан-Сіра» форвард глядзеў, ужо футбалістам італьянскага клуба.

Рэнан Брэсан

 

Пераход: БАТЭ - «Аланія»

Сезон: 2012/2013

Выдаткавана: 3.500.000 еўра

Мабыць, самы дзіўны трансфер з удзелам беларуса за апошнюю пяцігодку. Кажуць, у Брэсане былі зацікаўленыя «Краснадар», «Напалі» і «Вэст Хэм». Аднак Рэнан вырашыў адправіцца ў «Аланію». Хаўбека падкупіла ўвага Валерыя Газаева, які асабіста прыязджаў у Менск, каб ацаніць гульню беларуса. Хітры асецін пераканаў, што ва Уладзікаўказе будуецца вялікі футбольны праект, у якім знойдзецца месца плеймейкеру... Наўрад ці варта нагадваць пра тое, як цяпер каўбасіць «Аланію»

Сяргей Гурэнка

 

Пераход: «Лакаматыў» (Масква) - «Рома»

Сезон: 1999/2000

Выдаткавана: 5.450.000 еўра

У нулявыя абаронца рабіў рэчы ў «Лакаматыве». Сам Фабіа Капэла захацеў бачыць беларуса ў «Роме». Сур'ёзны кантракт на цэлых пяць гадоў - таму доказ. Праўда, канкурэнты за месца ў старце дэфу дасталіся знакамітыя: Кафу, Алдаір, Кандэла, Самуэль і Рынальдзі. З іншага боку, немагчыма ўявіць, што такі баец як Гурэнка спалохаўся б барацьбы.

Аляксандр Глеб

Пераход: «Штутгарт» - «Арсенал»

Сезон: 2005/2006

Выдаткавана: 15.000.000 еўра

У «Штутгарце» Глеб вырас у адну з галоўных зорак бундэслігі. У сезоне 2004/2005 Аляксандр стаў яе лепшым асістэнтам. Усім было зразумела, што футбалісту пара на павышэнне. У барацьбу за хаўбека ўступілі «Чэлсі» і «Арсенал». «Кананіры» апынуліся больш настойлівымі. Асабістыя сустрэчы з Арсэнам Венгерам не маглі прайсці бясследна.

Аляксандр Глеб

 

Пераход: «Арсенал» - «Барселона»

Сезон: 2008/2009

Выдаткавана: 17.000.000 еўра

За тры гады ў «Арсенале» Глеб ператварыўся ў футбаліста топ-класа. Праўда, з лонданцамі паўабаронца не змог выйграць ніводнага трафея. Беларусу хацелася дакрануцца да гісторыі. Для гэтага ён адправіўся ў «Барселону». Кранальныя смскі ад Арсена Венгера са словамі «Я цябе нікуды не адпушчу», не змаглі ўтрымаць Аляксандра ў сталіцы Англіі.

«Трибуна»

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках