3 траўня 2024, Пятніца, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча адзначае 25-годдзе «круглага стала»

1
Польшча адзначае 25-годдзе «круглага стала»

У Польшчы адзначаюць гадавіну пачатку перамоваў паміж камуністычнымі ўладамі і апазіцыяй.

Яны прывялі да мірнай змены ўлады ў краіне.

Улады былі вымушаныя пайсці на перамовы з апазіцыйным рухам «Салідарнасць» пад ціскам забастовак і з-за эканамічнага крызісу. Яны пачаліся 6 лютага 1989 года. Бакі дамовіліся аб аднаўленні Сената, скасаванага пасля пасля Другой сусветнай вайны і правядзенні выбараў.

Згодна з дамоўленасцямі, дасягнутымі на «круглым стале», умовы выбараў у дзве палаты парламента адрозніваліся. Выбары ў Сенат былі свабоднымі. У Сейме 65% месцаў адводзілася кіруючай на той момант у ПНР Польскай аб'яднанай працоўнай партыі і яе саюзнікам, напрыклад, Аб'яднанай сялянскай партыі. За 35% месцаў, якія засталіся, маглі змагацца беспартыйныя кандыдаты.

Па выніках выбараў, кандыдаты Грамадзянскага парламенцкага клуба атрымалі ўсе свабодныя мандаты ў Сейм.

«У дадзены момант я стаўлю на эвалюцыйны шлях развіцця. Трэба спакойна вучыцца дзейнічаць у новай сітуацыі - спакойна, без лішніх эмоцый і неабдуманых крокаў», - казаў у дзень выбараў лідар «Салідарнасці» Лех Валенса.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках