3 траўня 2024, Пятніца, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сочы-2014: ЗША папярэджваюць пра выбухоўку ў зубной пасце

6
Сочы-2014: ЗША папярэджваюць пра выбухоўку ў зубной пасце

ЗША папярэдзілі авіякампаніі, якія выконваюць рэйсы ў Расею, пра небяспеку бомбаў, схаваных у цюбіках з зубной пастай.

Пра пагрозу тэрактаў стала вядома напярэдадні Алімпійскіх гульняў у Сочы.

Амерыканскія спецслужбы высветлілі, што выбуховыя рэчывы, з якіх бомбы можна вырабіць прама на борце самалёта, тэрарысты могуць хаваць у цюбікі і здаваць у багаж або праносіць на борт самалётаў у ручной паклажы, перадае BBC. Пра канкрэтную небяспеку для амерыканскіх грамадзян не паведамляецца.

У ведамстве ўдакладнілі, што абмен інфармацыяй з унутранымі і замежнымі партнёрамі, у тым ліку той, якая мае дачыненне да міжнародных падзей, такіх як Алімпіяда, адбываецца рэгулярна, піша NEWSru.com.

У Расеі да 1 красавіка бягучага года дзейнічае забарона на правоз любых вадкасцяў у самалётах. У новых правілах перадпалётнага надгляду гаворыцца, што членам экіпажа і пасажырам забаронена перавозіць на борце "любыя ёмістасці (кантэйнеры) з вадкасцямі, гелямі, аэразолямі, крэмамі, пастамі, а таксама лекі, спецыяльныя дыетычныя патрэбы, дзіцячае харчаванне, у тым ліку матчына малако" без іх ідэнтыфікацыі як рэчываў, якія не ўяўляюць небяспеку. У ручной паклажы дапускаюцца градуснікі, танометры, аднаразовыя запальніцы і флаконы з перакісам вадароду (да 100 мл на чалавека).

Новыя патрабаванні таксама не распаўсюджваюцца на прадукцыю, набытую ў крамах duty free і кропках гандлю, размешчаных у так званай стэрыльнай зоне. Пры гэтым усе тавары павінны быць спакаваныя ў надзейна запячатаны празрысты пластыкавы пакет, а іх уладальнікі - мець пры сабе чэк, які пацвярджае здзяйсненне пакупкі ў дзень паездкі.

Правозіць вадкасці ў самалётах у некаторых аэрапортах Расеі забаранілі 8 студзеня 2014 года, у большасці забарона пачала дзейнічаць 11 студзеня. Абмежаванні ўвялі ў рамках узмацнення мер бяспекі перад Алімпіядай у Сочы.

У свеце абмежаванні на правоз вадкасцяў у самалётах пачалі прымяняцца пасля 2006 года, калі брытанскія спецслужбы даведаліся аб намеры тэрарыстаў падарваць самалёты над Атлантыкай з дапамогай вадкіх бомбаў. У Еўразвязе да канца 2013 года планавалася пераабсталяваць сістэмы бяспекі аэрапортаў з тым, каб з дапамогай спецыяльных сканараў выяўляць выбуховыя сумесі, у тым ліку вадкія. Аднак да гэтага часу правілы не адмененыя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках