3 траўня 2024, Пятніца, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэтрын Эштан: ЕЗ гатовы аказаць Украіне фінансавую дапамогу

7
Кэтрын Эштан: ЕЗ гатовы аказаць Украіне фінансавую дапамогу

Еўразвяз гатовы аказаць Украіне фінансавую дапамогу пры ўмове, што краіна пойдзе па шляху эканамічных рэформаў.

Пра гэта заявіла пасля сустрэч з прадстаўнікамі ўладаў і апазіцыі ў Кіеве вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, перадае УНІАН.

"І, вядома, мы абмяркоўвалі эканамічныя пытанні. Я не раз казала ў мінулым месяцы пра тое, як важна падтрымаць эканоміку Украіны. Не без умоваў: нам вельмі важна бачыць неабходныя эканамічныя рэформы, таму што гэта будзе рэальная фінансавая падтрымка і ўкладанне. Гэта азначае, што яна будзе не кароткатэрміновай, а доўгатэрміновай. Гэтая дапамога дасць магчымасць развівацца не толькі тым эканамічным абласцям, якія і так развіваюцца, але і іншым", - заявіла яна.

Таксама Еўрапейскі Звяз прапаноўвае Украіне падтрымку ў расследаванні фактаў гвалту падчас акцый пратэсту.

Пра гэта заявіла прадстаўнік ЕЗ па пытаннях знешняй палітыкі і палітыцы бяспекі, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Кэтрын Эштан на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Кіеве, перадае Інтэрфакс-Украіна.

Яна адзначыла, што, нягледзячы на памяншэнне выпадкаў гвалту падчас пратэстаў, у еўрапейскага боку застаецца занепакоенасць сітуацыяй у краіне.

У прыватнасці, па яе словах, гэта датычыцца і таго, ці будуць адказваць асобы, якія ўжылі гвалт.

Раней прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскай камісіі Кэтрын Эштан, каб абмеркаваць перспектывы канстытуцыйнай рэформы ва Украіне і апошнія падзеі ў краіне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках