3 траўня 2024, Пятніца, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскую школьніцу хочуць забраць у войска

23
Расейскую школьніцу хочуць забраць у войска

Ваенкамат горада Верхняя Пышма Свярдлоўскай вобласці паставіў на ўлік 16-гадовую дзяўчыну.

Пра гэта 6 лютага паведамляе ІТАР-ТАСС.

Як растлумачылі ў ваенкамаце, у спісах юнакоў, якіх неабходна паставіць на ўлік, апынуўся 16-гадовы Падалка Аляксандр Дзмітрыевіч. Калі яму даслалі позву для праходжання медагляду, высветлілася, што ў спісы імя патрапіла з памылкай: на самой справе, юнак апынуўся дзяўчынай, Падалка Аляксандрай Дзмітрыеўнай.

Прадстаўнікі ваенкамата ўсклалі віну за тое, што здарылася, на супрацоўнікаў адміністрацыі горада, патлумачыўшы, што менавіта яны падаюць спісы юнакоў, якіх неабходна ставіць на воінскі ўлік. У камісарыяце заявілі, што ўжо папрасілі прабачэння перад бацькай школьніцы і прапанавалі яму аддаць дачку ў вышэйшае ваеннае вучылішча.

У адпаведнасці з федэральным законам аб вайсковай службе, першапачатковая пастаноўка грамадзян на воінскі ўлік ажыццяўляецца ў год дасягнення iмi ўзросту 17 гадоў з 1 студзеня па 31 сакавіка.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках