3 траўня 2024, Пятніца, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія тэнісісткі перамаглі каманду Партугаліі

1
Беларускія тэнісісткі перамаглі каманду Партугаліі

Тэнісісткі зборнай Беларусі забяспечылі сабе перамогу ў другім матчы кваліфікацыйнага раўнда першай групы Еўра-Афрыканскай зоны розыгрышу Кубка Федэрацый.

У першым адзіночным паядынку з камандай Партугаліі Аляксандра Сасновіч (151-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйграла ў Марыі Жаао Келер (204) - 6:3, 6:4, а затым лідар беларускай каманды Вольга Гаварцова, якая займае 98-е месца ў сусветным рэйтынгу, перайграла Мішэль Ларчер дэ Брыто (125) - 6:1, 6:4. Такім чынам, беларускі павялі ў матчы з лікам 2:0 і незалежна ад выніку парнай сустрэчы Ілона Крэмень / Ірына Шымановіч - Келер / дэ Брыто выйшлі ў лідары папярэдняй групы D. У першым матчы ў венгерскай сталіцы беларускія тэнісісткі разграмілі каманду Турцыі з "сухім" лікам 3:0. У пятніцу, 7 лютага, зборная Беларусі згуляе з камандай Балгарыі, якая ў першай гульні прайграла партугалкам (1:2), а сёння сустракаецца з турчанкамі, піша БелТА.

У рэйтынгу Кубка Федэрацый Беларусь займае 22-е месца, Балгарыя знаходзіцца на 27-й пазіцыі, Партугалія - на 35-й, а Турцыя - на 39-м месцы.

Склады астатніх папярэдніх груп:

А - Бельгія, Нідэрланды, Люксембург, Харватыя;

В - Велікабрытанія, Венгрыя, Латвія, Румынія;

С - Аўстрыя, Ізраіль, Славенія, Украіна.

Пасля завяршэння спаборніцтваў у групах квартэт лепшых каманд 9 лютага правядзе стыкавыя матчы і вызначыць дзве лепшыя зборныя, якія ў пачатку красавіка працягнуць барацьбу за выхад у другую сусветную групу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках