3 траўня 2024, Пятніца, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайская кампанія зняла рэкламу для Расеі з «браткамі» і катаваннямі (Відэа)

17

Кампанія Huawei прадставіла рускамоўны рэкламны ролік смартфона Honor 3.

Па задумцы аўтараў, апарат ідэальна падыдзе для класічных «браткоў», піша сайт AdMe.ru.

Дзеянне рэкламы адбываецца ў закінутым завадскім цэху, дзе моцны лысы мужчына катуе шчуплага офіснага клерка па імі Віця. Закутую ў ланцугі ахвяру рытмічна акунаюць у ваду і цікавяцца лёсам нейкіх грошай.

Раптам у Віці звоніць тэлефон, характарыстыкі якога выклікаюць у бандыта непадробную цікавасць. Даведаўшыся пра тое, што апарат абсталяваны 13-мегапіксэльнай камерай, ён забірае яго і пад вясёлую музыку робіць некалькі фатаграфій на памяць. Пасля чаго тэлефануе сяброўцы і паведамляе, што знайшоў для яе новы тэлефон. Лёс Віці застаецца невядомым.

Кампанія Huawei, якая, дарэчы, актыўна працуе і на беларускім рынку, неаднаразова крытыкавалася за нядобрасумленныя метады распрацоўкі прадуктаў.

У прыватнасці, у 2003 годзе суд штата Тэхас (ЗША) прыняў да вытворчасці пазоў кампаніі Cisco Systems адказчыкамі па якім выступалі Huawei Technologies і 3COM. У пазоўнай заяве сцвярджалася, што аперацыйная сістэма VRP і дакументацыя да маршрутызатараў Quidway прама скапіяваная з зыходных тэкстаў, якія належаць Cisco Systems. У заяве былі прадстаўленыя доказы, якія ўключаюць ідэнтычныя ўзоры кода, ідэнтычныя імёны працэдур і дэфекты, аналагічныя аперацыйнай сістэме Cisco IOS.

У дакладзе Кангрэсу ЗША 2008 амерыканскія ваенныя заключылі, што Huawei «падтрымлівае цесныя сувязі» з Народна-вызваленчай арміяй Кітая (НВАК). Як следства, кампаніі быў абмежаваны доступ да сетак, якія перадаюць інфармацыю дзяржаўнага або ваеннага характару.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках