3 траўня 2024, Пятніца, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі суд апраўдаў бежанца з Беларусі

5
Польскі суд апраўдаў бежанца з Беларусі

Акруговы суд у Беластоку разгледзеў справу Андрэя Жукаўца.

Раней суд першай інстанцыі асудзіў беларускага палітуцекача на 3 гады зняволення і 15 тысяч злотых штрафу за тое, што ён нібыта здзейсніў махлярства з крэдытамі ў сярэдзіне 90-х гадоў у Беларусі, калі займаўся бізнесам, перадае «Радыё Рацыя».

Сам Андрэй Жукавец, а таксама шматлікія прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці сведчаць, што гэта быў палітычны пераслед, інспіраваны беларускімі спецслужбамі за дапамогу апазіцыі.

Палітычны ўцякач заявіў, што адчувае радасць ад таго, што з'яўляецца свабодным, аднак сама судовая пастанова выклікае здзіўленне.

«Паводле польскага заканадаўства, я невінаваты і не зрабіў ніякага злачынства. Аднак, на думку апеляцыйнага суда, суд першай інстанцыі ўсё зрабіў правільна, толькі апеляцыйны суд не можа мяне прызнаць вінаватым, так як у адпаведнасці з польскім заканадаўствам справу трэба спыніць. Такое рашэнне: і нашым, і вашым. І каб Лукашэнка быў задаволены, і каб суддзі і пракуроры, якія «столькі ўсяго зрабілі» ў гэтай справе былі задаволеныя», - заявіў ён.

У сваёй апеляцыі Андрэй Жукавец адзначаў шматлікія парушэнні ў судовым працэсе, які доўжыўся больш за дзесяць гадоў. У прыватнасці, гэта неіснуючыя сведкі з Латвіі, фальсіфікацыі ў тлумачэнні дакументаў, непрадастаўленне адваката, прыцягненне да справы суддзі Наталлі Пыкінай, якая ўнесеная ў «чорны спіс» Еўразвяза.

Аднак апеляцыйны суд не знайшоў парушэнняў у дзеяннях суда першай інстанцыі. Рашэнне на карысць Андрэя Жукаўца вынесена, зыходзячы з таго, што скончыўся тэрмін даўнасці справы, які складае 15 гадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках